Баляслаў Лішчонак
Баляслаў Лішчонак | |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1919 |
---|---|
Дата сьмерці | 12 ліпеня 1990 (70 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | музыка |
Баляслаў Лішчонак (10 жніўня 1919, в. Нядаль, сёньня Барысаўскі раён — 12 ліпеня 1990, Ошава, Канада) — беларускі музыка, пэдагог.
Вучыўся ў Стара-Барысаўскім заатэхнікуме, дзе актыўна займаўся самадзейнасьцю. Па заканчэньні тэхнікума вучыўся ў Рагачоўскім настаўніцкім інстытуце, які меўся скончыць на пачатку вайны. У часе нямецкай акупацыі кіраваў самадзейным тэатрам на Бацькаўшчыне. У 1944 годзе разам з бацькамі апынуўся ў Нямеччыне. У лягеры Ды-Пі ў Варбэргу быў кіраўніком беларускай школы.
У 1948 годзе выехаў у Вялікабрытанію, адкуль у 1951 годзе перабраўся ў Канаду. Спачатку жыў у Манрэалі, потым перабраўся ў Ошаву. Працаваў у прадстаўніцтве кампаніі «Джэнэрал Мотарс». У 1957 годзе заснаваў аркестар Melody of Oshawa, які ўдзельнічаў у розных беларускіх і шматнацыянальных мерапрыемствах у Канадзе і ЗША. Быў сябрам Беларускай самапомачы ў Ошаве. Браў актыўны ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады, парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага.
Пахаваны недзе ў Ошаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сямашка, Віктар (2014-04-13) !OUT: MELODY OF OSHAWA — БЕЛАРУСКАЯ КАПЭЛЯ 1960-Х З КАНАДЫ (АЎДЫЁ) (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2021-08-29 г.