Перайсьці да зьместу

Атыраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атыраў
каз. Атырау
Атыраў
Герб Атыраў Сьцяг Атыраў
Дата заснаваньня: 1640
Краіна: Казахстан
Вобласьць: Атыраўская
Вышыня: -20 м н. у. м.
Насельніцтва: 182 885 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+5
Тэлефонны код: +7 7122
Паштовыя індэксы: 060001—060011
Нумарны знак: E, 06
Геаграфічныя каардынаты: 47°7′0″ пн. ш. 51°53′0″ у. д. / 47.11667° пн. ш. 51.88333° у. д. / 47.11667; 51.88333Каардынаты: 47°7′0″ пн. ш. 51°53′0″ у. д. / 47.11667° пн. ш. 51.88333° у. д. / 47.11667; 51.88333
Атыраў на мапе Казахстану
Атыраў
Атыраў
Атыраў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://atyrau.gov.kz/

Атыраў (па-казаску: Атырау) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтар Атыраўскай вобласьці. Разьмешчаны ў эўрапейскай частцы краіны, па берагах ракі Ўрал. Да 1991 году горад меў назрў Гур’еў.

На ўласныя грошы купцом зь Яраслаўлю, то бок чыноўнікам гасьцінай сотні, Гурыем Назаравым у вусьце ракі Яік пры ўпадзеньні ў Касьпійскае мора ў 1640 годзе быў пабудаваны драўляны астрог паблізу ад Нагайскай рыбацкай стаянкі, за што Гурый заплаціў даніну Нагайскаму ханству ў горадзе Сарай-Джуку. Дзеці заснавальніка — Міхась, Іван і Андрэй Гур’евы, першымі пачалі прамысловую распрацоўку рыбных багацьцяў Яіку й нафтавых запасаў Эмбы.

Пазьней астрог перайшоў пад уладу Яіцкага казацкага войска. У 1647—1648 гадох паводле царскага загаду быў узьведзены каменны горад, названы Яіцкім мястэчкам, а пасьля таго, як на месцы сучаснага Ўральску быў пабудаваны яшчэ адно Яіцкае мястэчка, яго сталі называць Ніжнім Яіцкім мястэчкам. У XIX стагодзьдзі ён стаў называцца Гур’евым мястэчкам, пазьней проста Гур’еў.

У 1667—1668 гадох горад быў заняты Сьцяпанам Разіным. Ужо пасьля Кацярына II, каб сьцерці з памяці народу ўсякія ўспаміны пра Пугачоўскія паўстаньні, пераназвала Яік ва Ўрал.

У горадзе працуюць наступныя буйныя прадпрыемствы:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атыраўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў