Перайсьці да зьместу

Арабская вясна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Арабская вясна, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 20:01, 24 ліпеня 2023. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Ара́бская вясна́[1][2] (па-арабску: الربيع العربي‎‎) — хваля пратэстаў ды паўстаньняў, якая распачалася ў арабскіх краінах у 2011 року. У выніку хваляваньняў адбыліся перавароты ў Тунісе, у Эгіпце ды ў Емэне; Арабская вясна прывяла да грамадзянскай вайны Лібію, вынікам якой стала падзеньне рэжыму Кадафі. Пачалася вайна ў Сырыі, якая працягваецца й сёньня; народнае паўстаньне ў Бахрэйне; пратэсты ў Альжыры, у Іраку, у Ярданіі, у Марока ды ў Амане. А таксама менш буйныя пратэсты ў Кувэйце, Лібане, Маўрытаніі, Саудаўскай Арабіі, Судане, Джыбуці ды Заходняй Сахары.