Анімэ
Анімэ́ (['anʲɪmə, ənʲɪ'mɛ] сяр., нескл., па-японску: アニメ アニメ [anʲime], ад анг. animation — «анімацыя»[1]) — японская анімацыя. У адрозьненьне ад анімацыі іншых краінаў, прызначаных у асноўным для прагляду дзецьмі, большая частка выпускаемага анімэ разьлічана на падлеткавую і дарослую аўдыторыі, і ў вялікай ступені праз гэта мае высокую папулярнасьць у сьвеце[2]. Анімэ адметна характэрнай манерай адмалёўкі пэрсанажаў і фону[1]. Часьцей за ўсё выдаецца ў фармаце тэлевізійных сэрыялаў, а таксама фільмаў разьлічаных на кінапаказ. Сюжэты могуць апісваць мноства пэрсанажаў, адрозьнівацца разнастайнасьцю месцаў і эпох, жанраў і стылей[1]. Крыніцамі для сюжэту анімэ-сэрыялаў часьцей за ўсё зьяўляюцца: манга (японскія коміксы), ранабэ (лайт-новэл), ці кампутарныя гульні. Пры экранізацыі звычайна захоўваецца графічны стыль і іншыя ўласьцівасьці арыгіналу. Радзей выкарыстоўваюцца іншыя крыніцы, напрыклад, творы мастацкай літаратуры. Ёсьць таксама анімэ, якое мае цалкам арыгінальны сюжэт (у гэтым выпадку ўжо само анімэ можа паслужыць крыніцай для стварэньня па ім кніжных і манга-вэрсіяў).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Bould, Mark. The Routledge Companion to Science Fiction. — Routledge, 2009. — С. 118. — 576 с. — ISBN 041545378X
- ^ «Breaking The „Rules“: The Transmission Of Japanese Culture In The Age Of Globalization». Susan Napier Mitsubishi Professor of Japanese Studies, University of Texas, USA. 2005
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- AnimeResearch. Каталёг навуковых артыкулаў аб анімэ (анг.)
- Online Bibliography of Anime and Manga Research (анг.)