Антон Васюкевіч
Антон Васюкевіч | |
Антон Барысавіч Васюкевіч | |
Род дзейнасьці | Журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 1977 год |
Месца нараджэньня | Бабруйск, Магілёўская вобласьць |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст |
Бацька | Барыс Васюкевіч |
Жонка | Жанаты |
Дзеці | 2 сыны (гады народзінаў: 1997, 2009) |
Сайт | www.facebook.com/priccck |
Антон Васюкевіч — радыёжурналіст.
Нарадзіўся ў сям’і рабочых Бабруйскага завода гуматэхнічных вырабаў. У 1994 г. скончыў падрыхтоўчыя курсы для паступленьня на Факультэт міжнародных адносін БДУ. Аднак праз увядзеньне іспыту ў матэматыцы на параду дзядзькі, які быў журналістам, паступіў на Факультэт журналістыкі БДУ. З 1-га курса працаваў у газэце «Бабруйскае жыццё». Таксама вёў навіны на Бабруйскім радыё. На прапанову галоўнага рэдактара інфармацыйнай службы Беларускага радыё Валерыя Радуцкага праходзіў практыку ўласным карэспандэнтам у Бабруйску. На апошніх курсах стаўся вядоўцам інфармацыйных выпускаў на Першым нацыянальным канале і 2-ім рэдактарам перадачы «Радыёфакт». Затым стаўся яе 1-ым рэдактарам, вёў перадачу ў 1999—2002 гадох.
З 2007 г. кіраўнік Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
У 2010 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Міжнародныя адносіны»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тацяна Падаляк Антон Васюкевіч: «Беларускае радыё стварае аўдыёлетапіс жыцьця краіны» // Журналіст : Часопіс. — Сьнежань 2010. — № 4 (17). — С. 14-21.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |