Бабруйскае жыццё
Бабруйскае жыцьцё | |
Тып | Штотыднёвік |
---|---|
Заснавальнік | Бабруйскі гарадзкі выканаўчы камітэт |
Галоўны рэдактар | Аляксандар Казак |
Заснаваная | 28 лістапада 1918 (105 гадоў таму) |
Палітыка | Урадавая |
Мова | Беларуская, расейская |
Штаб-кватэра | Магілёўская вобласьць, г. Бабруйск, вул. Сацыялістычная, д. 103 |
Наклад | 7500 (2012) |
Афіцыйны сайт | life.bobr.by |
«Бабруйскае жыццё» — бабруйская гарадзкая грамадзка-палітычная газэта, орган Бабруйскага гарадзкога выканаўчага камітэту. Выходзіць у серады аб’ёмам у 32 паласы. Падпісны індэкс на «Белпошце» 64100.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная 28 лістапада 1918. Спачатку газэта насіла назву «Известия Бобруйского революционного комитета (ревкома)», а зь лютага 1919 — «Коммунист». З 1924 выдавалася як акруговая газэта, з 1932 — раённая. У 1928—1931 газэта выдавала штомесячны літаратурны дадатак «Вясна». З №6 за 1931 дадатак выходзіў пад назвай «Ударнік». Да 1925 газэта «Камуніст» выдавалася на беларускай мове. У 1925—1930 адказным сакратаром-рэдактарам газэты быў Міхась Лынькоў.
У Вялікую Айчынную вайну на акупаванай тэрыторыі выдавалася газэта «Бабруйскі партызан». Зь ліпеня 1944 выходзіла як гарадзкая газэта. З утварэньнем Бабруйскае вобласьці на базе яе з кастрычніка 1944 да студзеня 1954 выходзіла Бабруйская абласная газэта «Савецкая радзіма». У 1954—1956 пасьля скасаваньня Бабруйскае вобласьці «Камуніст» зноў орган гаркома КПБ і гарвыканкаму, з 1956 — аб’яднаная газэта.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выходзіць па-расейску і па-беларуску штотыдзень у сераду. Зьмяшчае матэрыялы пра грамадзка-палітычнае жыцьцё Бабруйска, афіцыйную інфармацыю, матэрыялы з гісторыі гораду, праграму тэлевізіі, рэкляму, мае забаўляльныя рубрыкі й г.д. Рэдакцыя месьціцца на адрасе г. Бабруйск, вуліца Сацыялістычная, 103.
Галоўны рэдактар — Аляксандар Казак.