Андрэй Завіша (сын Мэльхіёра)
Выгляд
Герб «Лебедзь зьменены» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1630 |
Род | Завішы |
Бацькі | Мэльхіёр Завіша |
Дзеці | Крыштап Ян Ежы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Андрэ́й Заві́ша (па-польску: Andrzej Zawisza, ? — 1630) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, у 1628 годзе названы кашталянам менскім. На сойме 1629 году быў запісаны камісарам па аплаце войска ВКЛ.
З роду Завішаў гербу «Лебедзь зьменены», сын віцебскага кашталяна Мэльхіёра.
Меў трох сыноў:
- Крыштапа, ковенскага лясьнічага, які меў сыноў Банавентуру, памёршага маладым, і Аляксандра, новагародзкага падстолія;
- Яна, які меў толькі дачок;
- Ежы, загінуўшага бязьдзетным у Хоцінскай выправе ў 1621 годзе.
Крыштап і Ежы былі запісаны сярод ахвярадаўцаў кляштара дамініканаў у Менску.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.
- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.