Перайсьці да зьместу

Анадыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анадыр
рас. Анадырь
Герб Анадыру Сьцяг Анадыру
Першыя згадкі: 1889
Мясцовая назва: Кагыргын, В’ен
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Чукоцкая аўтаномная акруга
Плошча:
  • 53 км²
Вышыня: 35 м н. у. м.
Насельніцтва: 15 604 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+12
Тэлефонны код: +7 42722
Паштовы індэкс: 689000
Нумарны знак: 87
Геаграфічныя каардынаты: 64°44′0″ пн. ш. 177°30′15″ у. д. / 64.73333° пн. ш. 177.50417° у. д. / 64.73333; 177.50417Каардынаты: 64°44′0″ пн. ш. 177°30′15″ у. д. / 64.73333° пн. ш. 177.50417° у. д. / 64.73333; 177.50417
Анадыр на мапе Расеі
Анадыр
Анадыр
Анадыр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://novomariinsk.ru/

Ана́дыр — партовы горад на крайнім паўночным усходзе Расеі на беразе Анадырскага заліву Берынгава мора, адміністрацыйны цэнтар Чукоцкае аўтаномнае акругі.

Насельніцтва гораду на 2010 год — 11 777 чалавек[1]. Заснаваны ў 1889 годзе. Мясцовыя чукоцкія жыхары называюць горад В’ен («уваход») ці Кагыргын («вусьце»).

Найбуйнейшы аб’ект гарадзкой прамысловасьці — рыбны завод. У навакольлі гораду вядзецца здабыча золата і вуглю, знаходзіцца адна з найбуйнейшых у Расеі ветраных электрастанцыяў — Анадырская ВЭС. Традыцыйна важным заняткам насельніцтва зьяўляюцца аленегадоўля, рыбалоўства ды паляваньне.

Клімат гораду субарктычны, марскі, суворы. Сярэдняя тэмпэратура ў студзені – −22 °C, у ліпені – +11 °C[2]. Цёплы перыяд году вельмі кароткі. З-за ўплыву мора зіма ў горадзе цяплейшая, а лета халаднейшае за кантынэнтальныя раёны Чукоткі.

Асобы, зьвязаныя з Анадырам

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]