Перайсьці да зьместу

Аляксандар Лянкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Лянкевіч
лац. Alaksandar Lankiewič
1823
Мянушка палкоўнік
Месца нараджэньня
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя (1840 — 1961)
Паўстанцы 1863 году
Род войскаў пяхота
Гады службы 1840—1861
1863
Званьне палкоўнік
Бітвы/войны Мілавідзкая бітва
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лянкевіч.

Алякса́ндар Аляі́завіч Лянке́віч, таксама Аляксандар Лінкевіч, (псэўд. Ля́ндар[1]; 1823, Гарадзенская губэрня — ?) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў.

У 1840—1861 гадах служыў у расейскім войску, падпалкоўнік. Пасьля адстаўкі ў 1861 годзе жыў у сваім фальварку Панюкі[2]. 2 траўня 1863 году ўзначаліў паўстаньне ў Гарадзенскім павеце, стварыў аддзел колькасьцю 130—140 чалавек, пераважна зь сялянаў[1]. 4 траўня атрад Лянкевіча сабраўся ў мясцовасьці Сьвятыя балоты, дзе іх заатакаваў чатырохкротна большы атрад расейскіх войскаў, атрад Лянкевіча быў разгромлены, а рэшта — 28 паўстанцаў на чале зь Лянкевічам адступіла ў мясцовыя лясы[3]. Палкоўнік расейскіх войскаў Мантэйфэль вырашыў не перасьледаваць паўстанцаў, таму Лянкевіч ужо 5 траўня з рэштай атраду вырушыў у Валкавыскі павет[3]. 17 траўня атрад Лянкевіча аб’яднаўся з атрадам Густава Стравінскага[3]. Да атраду Лянкевіча далучыліся ахвотнікі з Пружанаў і ваколічная шляхта, атрад Стравінскага налічваў 136 паўстанцаў[4]. 3 чэрвеня 1863 году камандаваў у Мілавідзкай бітве на чале аб’яднаных сілаў гарадзенскіх, ваўкавыскіх, наваградзкіх і слонімскіх паўстанцаў. Падчас бою войскі паўстанцаў наведаў Кастусь Каліноўскі, які зьвяруўся з натхняючай прамовай да паўстанцаў[5]. 4 чэрвеня перадаў атрады пад кіраўніцтва Ануфрыя Духінскага, пазаставіўшы сабе атрад колькасьцю 40 чалавек[6]. У палове чэрвеня накіраваўся на поўнач у Лідзкі павет, 16 жніўня падчас маршу быў заатакаваны расейскімі войскамі, адступіў праз лясныя сьцежкі[7]. 1 жніўня 1863 году зь лідзкімі паўстанцамі перайшоў Нёман і дзейнічаў у Аўгустоўскай губэрні. Зь верасьня 1863 году за мяжою. Завочна яму быў вынесены сьмяротны прыгавор. Эміграваў у Францыю, дзе прымаў удзел у дзейнасьці польскіх вайсковых таварыстваў[8], потым — у Злучаныя Штаты Амэрыкі, каб прыняць удзел у Грамадзянскай вайне на баку Канфэдэрацыі й сфармаваць там польскі атрад[9]. Далейшы лёс невядомы.

  1. ^ а б Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 114. — 196 с. — ISBN 9788387643928
  2. ^ Дз.Ч. Матвейчык Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мн.: Беларусь, 2016. — ISBN 978-985-01-1159-3, с. 342.
  3. ^ а б в Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 115. — 196 с. — ISBN 9788387643928
  4. ^ Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 116. — 196 с. — ISBN 9788387643928
  5. ^ Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 126. — 196 с. — ISBN 9788387643928
  6. ^ Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 127. — 196 с. — ISBN 9788387643928
  7. ^ Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864. — Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — С. 130. — 196 с. — ISBN 9788387643928
  8. ^ Powrót do Jezior. Oddział Lenkiewicza wraca na miejsce zwycięstwa
  9. ^ Што дала б беларусам перамога Каліноўскага? Гл. хвіліны 22.53.-23.11..