Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая)
Альжбета Радзівіл з Шыдлавецкіх | |
Герб «Адравондж» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1533[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]] |
Памерла | 1562 |
Пахаваная | |
Род | Шыдлавецкія |
Бацькі | Кшыштаф Шыдлавецкі[d] Соф’я Таргавіцкая[d] |
Дзеці | Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», Юры Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Крысціна з Радзівілаў[d], Альжбета з Радзівілаў[d] і Ганна Магдалена з Радзівілаў[d] |
Альжбета Радзівіл (у дзявоцтве Шыдлавецкая, польск. Elżbieta Szydłowiecka; 1533[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]], Шыдловец — 1562, Вільня) — прадстаўніца арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіла з шляхецкага роду Шыдлавецкіх гербу «Адравондж», дачка Крыштапа, канцлера вялікага кароннага, і Соф’і з Таргавіска. Мела братоў Мікалая, Людвіка і Жыгімонта, а таксама сясьцёр Соф’ю, Крыстыну і Марыю. Вызнавала кальвінізм.
Згодна з дамовай паміж сваякамі, складзенай у 1536, атрымала дзьве траціны родавага маёнтку Шыдловец, рэшта адыйшла да сястры Крыстыны. У 1547, каб пазьбегнуць падзелу маёнтку і яго пераходу ў чужыя рукі[1], выкупіла частку сястры.
Выйшла замуж 12 лютага 1548 у Сандаміры за Мікалая Радзівіла «Чорнага». У шлюбе мела сыноў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа, Станіслава і Юрыя, а таксама дачок Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kierzkowski J. Kanclerz Krzysztof Szydłowiecki. T. 1. — Poznań 1912. S. 308.