Ажына
Ажына | |
Плады ажыны | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Ружавыя |
Падсямейства | Разанавыя |
Род | Рубус |
Падрод | Eubatus |
Від | Ажына |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rubus Caesius | |
Ажы́на, маліна шызая (Rubus Caesius) — паўкустовая расьліна з роду маліна, сямейства ружавых[1]. Таксама вядома пад тутэйшымі (народнымі) назвамі — чо́рная малі́на, яжы́на, жа́вікі, жаві́на, ажы́ньнік, скарбары́ха.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расьліна расьце па берагох рэк і вазёраў, на заліўных лугох і палёх, у хмызьняках — утварае густыя непраходныя зарасьнікі. Таксама вырошчваюць садаводы-аматары. Квіце ў чэрвені-ліпені, ягады высьпяваюць у жніўні.
Расьліна валодае наступнымі якасьцямі:
- лекавая (слабільны і патагонны сродак) — выкарыстоўваюць ягады, карані, лісьце (зьбіраюць у жніўні-верасьні)
- вітамінаносная
- мёданосная
- гаспадарчая — зь ягадаў гатуюць сокі, салодкае варыва, жэле, віны
- мацаваньне яроў — расьліна прыдатная для лесамэліярацыйнай працы
Ягады расьліны багатыя цукрамі, вітамінамі, карацінам, тамідамі.[1]
Вонкавае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Куст вышынёй 60—150 сантымэтраў. Карэнішча шматгадовае. Надземныя парасткі двухгадовыя, ляжачыя альбо ўздымаюцца, часта дугападобна сагнутыя, фіялетава-шызыя, звычайна пакрытыя шыпамі й шчацінкамі. Лісьце — чаргаванае, буйназубчатае, трайчастае, на шыпаваных чаранках, сярэдні лісьцік буйнейшы за бакавыя, частка трох-лопасьцевы. Кветкі двухполыя, белага колеру, дыямэтрам да 3 сантымэтраў, зь лямцавай чашачкай, у негустой шчыткападобнай гронцы на канцах сьцяблоў і галінак.
Плады (ягады) — чорныя, з шызым налётам, сакаўныя салодкія шматкасьцянкі.[1]
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пашырана ў краінах Заходняй Эўропы, у Малой Азіі, Іране, Заходняй Сыбіры, Каўказе, Крыме. У Беларусі трапляецца ўсюды, асабліва на Палесьсі. Першыя прамысловыя гатункі зьявіліся ў пачатку ХIХ ст. у ЗША, а ў другой палове ХIХ ст. яе пачалі вырошчваць у Эўропе. У Беларусі першыя гатункі ажыны зьявіліся ў 1930-х гадах[2].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в . Г. У. Вынаеў. Ажына // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с. — С. 42
- ^ Валянціна Шпілеўская. Чарнавокая сястра маліны — ажына // Зьвязда : газэта. — 28 жніўня 2004. — № 205 (25218). — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валянціна Шпілеўская. Чорная маліна — кумбэрлэнд // Зьвязда : газэта. — 3 лістапада 2011. — № 210 (27074). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |