Абруч з П’етраасы
|
{{{назва}}}, {{{год}}} |
{{{месцазнаходжаньне}}} |
Абруч з П’етраасы — залаты абруч ў выглядзе шыйнай грыўні, знойдзены ў кургане каля П’етраасы (цяпер П’етраасэле), жудзец Бузэў, паўднёвая Румынія (былая Валахія), у 1837 годзе. Яно было часткай вялікага залатога скарбу, датаванага 250—400 гадамі нашай эры. Сам абруч, як часьцей за ўсё лічыцца, мае рымска-міжземнаморскае паходжаньне, на ім ёсьць надпіс на гоцкай мове (рунічны альфабэт «старэйшы Футарк»).
Абруч з надпісам застаецца прадметам сур'ёзнай навуковай зацікаўленасьці, існуе шэраг тэорый наконт яго паходжаньня, прычыны і датаваньня. Надпіс, пашкоджаны неўзабаве пасьля знаходкі, не можа быць прачытаны з упэўненасьцю, таму робяцца розныя спробы яго рэканструкцыі і інтэрпрэтацыі. Дзякуючы сучасным тэхналёгіям зьявілася магчымасьць аднавіць пашкоджаную частку з дапамогай знойдзеных некалі згубленых фотаздымкам абручу ў яго першапачатковым стане. Абруч з надпісам можа дапамагчы зразумець больш дакладна дахрысьціянскую паганскую рэлігію готаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арыгінальны скарб, знойдзены ў вялікім кургане, вядомым як гара Істрыца каля П’етрааселе ў Румыніі, складаўся з 22 частак, сярод якіх былі мноства залатых пасудзін, талерак і кубкаў, а таксама ювэлірныя вырабы, у тым ліку два абручы з надпісамі. Калі скарб толькі выявілі, рэчы былі склеены ў адну незразумелую чорную масу, што прывяло да высноў, што скарб, да таго, як яго закапалі, мог быць пакрыты нейкім арганічным матэрыялам (напрыклад тканінай ці скурай)[1] Агульная вага знаходкі была каля 20 кг.
Дзесяць рэчаў, сярод якіх адзін абруч з надпісам, былі скрадзены неўзабаве пасьля знаходкі скарбу. А калі скрадзеныя рэчы знайшлі, было высьветлілася, што абруч быў разрэзана прынамсі на чатыры часткі ювэлірам з Бухарэсту, пры гэтым адзін з сымбаляў надпісу быў значна пашкоджаны. На шчасьце, да гэтага Лёнданскае Арундэльскае таварыства зрабіла падрабязныя малюнкі, гіпсавую копію і фотаздымак абруча, і страчаны сымбаль магчыма было аднавіць з адноснай пэўнасьцю[2].
Чаму схавалі скарб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як і ў большасьці знаходак гэтага тыпу, застаецца незразумелым, чаму рэчы былі зьмешчаны ў курган, адносна гэтага маюцца некалькі вэрсій. Тэйлар сьцьвярджае, што курган, у якім знаходзіліся гэтыя рэчы, верагодна, знаходзіліся на месцы паганскага храму, і на падставе аналізу знойдзенага надпісу, можна меркаваць, што яны былі часткай ватыўнага скарбу[3]. Праўда гэтая тэорыя ў значнай ступені ігнаруецца больш позьнімі дасьледаваньнямі. У прыватнасьці Лаенга (1997) адзначае, што ўсе астатнія рэчы ў скарбе мелі «пэўны рытуальны характар»[4]. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на фіялу, упрыгожаную выявамі (хутчэй за ўсё нямецкіх) багоў[5].
Прыхільнікі тэорыі аб асабістым скарбе Атанарыха мяркуюць, што золата было закапана, каб схаваць яго ад гунаў, якія перамаглі гоцкае племя грэйтрунгаў на поўначы ад Чорнага мора і пачалі рухацца ў бок Дакіі каля 375 года[6]. Але застаецца незразумелым, чаму золата так і засталося закапаным, бо дамова Атанарыха з Феадосіям I (380) дазволіла яму і яго супляменьнікам знаходзіцца пад абаронай Рымскай дзяржавы да яго сьмерці ў 381 годзе. Іншыя дасьледчыкі меркавалі, што скарб належаў валадару остготаў. Русу (1984) ідэнтыфікаваў Гайну, гоцкага палкаводца рымскай арміі, які быў забіты гунамі каля 400 года, як уладальніка скарбу[7]. Хаця гэтая вэрсія можа патлумачыць, чаму скарб застаўся закапаным, яна не можа даць адказ на пытаньне, чаму такі прыкметны кальцападобны курган быў абраны ў якасьці месца, дзе быў схаваны такі вялікі і каштоўны скарб.
Датыроўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былі прапанаваны розныя вэрсіі пра час захаваньня скарбу, якія шмат у чым засноўваюцца на паходжаньні рэчаў, манеры пахаваньня і надпісе на абручу. Тэйлар гаворыць аб дыяпазоне ад 210 да 250 году[3]. У больш позьніх дасьледаваньнях навукоўцы называюць больш позьнія тэрміны: прыхільнікі тэорыі Атанарыха казалі пра пачатак 4-га стагодзьдзя, а дасьледчыкі Канстантынэску і Тамэску лічаць, што гэта пачатак 5 стагодзьдзя[8].
Рэканструкцыя надпісу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На залатым абручу маецца рунічны надпіс («старэйшы Футарк»), пры гэтым 7-ы сымбаль (верагодна ᛟ /o/) быў збольшага зьнішчаны, калі абруч парэзалі выкрадальнікі. Пашкоджаная руна выклікала шэраг навуковых дыскусій, падчас якіх яе прызнавалі як ᛃ /j/ (Reichert 1993, Nedoma 1993) ці, магчыма, ᛋ /s/ (Looijenga 1997)[9]. Калі прыняць да ўвагі здымак Арундэльскага таварыства, дык надпіс першапачаткова быў такі:
- gutaniowi hailag
- ᚷᚢᛏᚨᚾᛁᛟᚹᛁ ᚺᚨᛁᛚᚨᚷ
Сэнс надпісу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ня гледзячы на адсутнасьць кансэнсусу адносна дакладнай расшыфроўкі надпісу, навукоўцы, згодныя з тым, што яго мова — нейкая форма готыкі, і што яна была зроблена ў рэлігійных мэтах. Тэйлар інтэрпрэтуе надпіс як відавочна паганскі па сваім характары і які сьведчыць аб існаваньні храму, для якога абруч быў Воціўным скарбам. Ён называў дату закладаньня скарбу (210—250) сыходзячы з таго факту, што пераход да хрысьціянства готаў ўздоўж Дунаю, як лічыцца, быў практычна завершаны на працягу некалькіх пакаленьняў пасьля таго, як яны перасяліліся сюды ў 238 годзе[10].
МакЛеад і Міес (2006) лічаць, што абруч мог уяўляць сабою «храмавы абруч» ці «сьвяты прысяжны абруч», існаваньне якіх у паганскія часы зафіксавана ў старажытнаскандынаўскай літаратуры і знаходзіць пацьверджаньне ў археалёгіі[11]. Акрамя таго, як яны мяркуюць, надпіс мог служыць доказам існаваньня пакланеньня "маці-багіням» сярод готаў, што паўтарае добра задакумэнтаванае пакланеньне «маці-багіням» у іншых рэгіёнах на нямецкім поўначы[12]. Маклеад і Міес таксама мяркуюць, што з'яўленьне абодвух агульнанямецкіх тэрмінаў, якія пазначаюць «сьвятасьць» (wīh і hailag), можа дапамагчы растлумачыць адрозьненьне паміж дзьвюма паняцьцямі на гоцкай мове. Яны мяркуюць, што абруч лічыўся сьвятым не толькі з-за яго сувязі з адным ці некалькімі божаствамі, але таксама і сам па сабе[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schmauder (2002:84).
- ^ Фотаздымак Арундэльскага таварыства, існаваньне якога амаль стагодзьдзе заставалася невядомым навукоўцам, быў перавыданы Бэрнардам Місам у 2004 годзе
- ^ а б Taylor (1879:8).
- ^ Looijenga (1997:28). See also MacLeod and Mees (2006:174)
- ^ Constantinescu (2003:2).
- ^ Constantinescu (2003:3,14).
- ^ Rusu (1984:207-229); referenced in Cojocaru (1999:11).
- ^ Constantinescu (2003:3,14); Tomescu (1994:230-235).
- ^ Reichert (1993), Nedoma (1993); referenced in Düwel (2001:32).
- ^ Taylor (1879:7-8).
- ^ MacLeod and Mees (2006:173-174); Ullberg (2007)
- ^ MacLeod and Mees (2006:174)
- ^ MacLeod and Mees (2006:174).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Antonsen, Elmer H. Runes and Germanic Linguistics. — Mouton de Gruyter, 2002. — ISBN 3-11-017462-6
- Avram, Alexandru (Ed.) Goldhelm, Schwert und Silberschätze: Reichtümer aus 6000 Jahren rumänischer Vergangenheit. — Frankfurt am Main: Sonderausstellung Schirn Kunsthalle, 1994.
- Cojocaru, V. 3 // Nuclear Analyses of the Pietroasa Gold Hoard. — Т. 240. — P. 897–908.. PDF
- Constantinescu, B. 2 // Micro-PIXE Study of Gold Archaeological Objects. — Т. 257. — P. 375–383.. PDF; Summary
- Diculescu, Constantin Die Wandalen und die Goten in Ungarn und Rumänien. — Leipzig: Mannus-Bibliothek, 34, 1923.
- Düwel, Klaus Runenkunde. — Stuttgart: J.B. Metzler, 2001. — ISBN 3-476-13072-X
- Giurescu, Constantine History of the Romanians. — Bucharest: Romanian Academy Publishing House, 1976..
- Green, Dennis H. Language and History in the Early Germanic World. — Cambridge University Press, 2000. — ISBN 0-521-79423-4
- Heizmann, Wilhelm Runica-Germanica-Mediaevalia (Ergänzungsbände zum Reallexikon der Germanischen Altertumskunde). — Berlin, New York: 2003. — P. 595–646.
- Johnsen, Ingrid Sanness Omkring tolkning av runeinnskriften på gullringen fra Pietroassa. — Oslo: Magerøy, Hallvard, KjellVenås, 1971. — P. 172–186.
- Krause, Wolfgang Die Runeninschriften im älteren Füthark. — Göttingen: 1966.
- Krogmann, Willy Die Kultur der alten Germanen: Teil I: Die materiellen Voraussetzungen. — Wiesbaden: 1978.
- Looijenga, Tineke Runes around the North Sea and on the Continent AD 150-700: Texts and Contexts. — University of Groningen, 1997.
- MacLeod, Mindy Runic Amulets and Magic Objects. — Boydell Press, 2006. — ISBN 1-84383-205-4
- Massmann, H.F. Der Bukarester Runenring. — 1857 Т. 2. — P. 209–213.
- Mees, Bernard Runo Gothica: The Runes and the Origins of Wulfila's Script. — 2004 Т. 3. — P. 55–79.
- Nedoma, Robert Abbildungen und Nachbildungen des unbeschädigten Runenrings von Pietroassa. — 1993 Т. 35. — P. 226–234.
- Nordgren, Ingemar The Well Spring of the Goths: About the Gothic Peoples in the Nordic Countries and on the Continent. — iUniverse, 2004. — ISBN 0-595-33648-5
- North, Richard Heathen Gods in Old English Literature. — Cambridge University Press, 1997. — ISBN 0-521-55183-8
- Odobescu, Alexandru Le tresor de Petrossa: Etude sur l’orfevrerie antique. — Paris-Leipzig: J. Rotschild, 1889.
- Reichert, Hermann GUTANI? WI HAILAG. — 1993 Т. 35. — P. 235–247.
- Rusu, M. Tezaurul De La Pietroasele Şi Contextul Istoric Contemporan. — 1984 Т. 7. — P. 207–229..
- Schmauder, Michael The ‘Gold Hoards’ of the Early Migration Period. — Brill Academic Publishers. — P. 81–107. — ISBN 978-90-04-11862-1
- Steiner-Welz, Sonja Runenkunde: Die Welt der Germanen. — Reinhard Welz Vermittler, 2005. — ISBN 978-3-936041-15-6.
- Taylor, Isaac Greeks and Goths: A Study on the Runes. — MacMillan and Co, 1879..
- Todd, Malcolm The Early Germans. — Blackwell Publishing, 1992. — ISBN 0-631-19904-7
- Tomescu, Dorina Der Schatzfund von Pietroasa. — Frankfurt am Main: Sonderausstellung Schirn Kunsthalle, 1994. — P. 230–235.
- Toril, Swan Language Change and Language Structure: Older Germanic Languages in a Comparative Perspective. — de Gruyter, 1994. — ISBN 3-11-013538-8
- Kultplats helgad åt guden Ull hittad i Upplands Bro. Dagens Nyheter. Праверана 2008-02-29 г.