Перайсьці да зьместу

Ірына Лаўроўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ірына Лаўроўская

лац. Iryna Łaŭroŭskaja
Дата нараджэньня 8 лютага 1951(1951-02-08) (73 гады)
Месца нараджэньня Берасьце, СССР
Месца вучобы Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут
Занятак архітэктарка, гісторык, выкладчыца, грамадзкая дзяячка
Навуковая сфэра архітэктура, урбаністыка, мастацтвазнаўства
Месца працы
Вядомая як дасьледчыца архітэктуры старажытнага Берасьця
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства[d] (2006)
Навуковы кіраўнік Ежы Кавальчык

Ірына Барысаўна Лаўроўская[1] (нар. 1951, Берасьце, цяпер Беларусь) — беларуская архітэктарка і выкладніца. Доктарка мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, грамадзкая дзяячка.

Нарадзілася 8 лютага 1951 году ў Берасьці. Скончыла сярэднюю школу № 20 г. Берасьця, пасьля чаго паступіла на архітэктурны факультэт Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытуту (сёньня — Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт). Па яго заканчэньні была разьмеркаваная ў Віцебск, але ўрэшце зноў вярнулася ў родны горад. Жыве ў Берасьці.

Праца і грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1985 году працавала ў праектнай арганізацыі «Берасьцеграмадзянпраект», затым — у школе. У 1989—1999 гадох — старэйшы выкладчык катэдры мастацка-графічных дысцыплінаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У сярэдзіне 1990-х гадоў выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусьветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Берасьцейскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру.

З канца 1980-х гадоў займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Берасьця і яго шматлікай архітэктурнай спадчыны. З 1989 году — адзін з ініцыятараў і актывістаў грамадзкай кампаніі па ўратаваньні аднаго з сымбаляў сярэднявечнага Берасьця — кляштару бэрнардынак на тэрыторыі Валынскага прадмесьця ў крэпасьці. [2] Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоваў, якія пакінула пасьля расфармаваньня вайсковая частка, як рэшткі бэрнардынскага кляштару.

Адзін з заснавальнікаў і прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня «Стары горад» ад моманту яго юрыдычнай рэгістрацыі ў органах улады ў студзені 1992 году і да ліквідацыі арганізацыі ў красавіку 2007 году паводле судовага рашэньня ў адказ на позву Ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.

Як кіраўнік «Старога гораду» выступіла адным з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту берасьцейцаў сьвету ў ліпені 1994 году, у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Берасьця і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, габрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.

Была сябрам БНФ, у 2000-я гады — сябра Сойму БНФ.

Навуковыя інтарэсы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як дасьледніца гісторыі і архітэктуры Берасьця, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і інш., публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасьні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — праф. д-р Ежы Кавальчык): «Берасьце Літоўскі ў пэрыяд I Рэчы Паспалітай (1569—1795). Перамены ў пляніроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przestrzenne i architektura»).[3]

Дасьледуючы гісторыю Берасьця, зьяўляецца адмыслоўцам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока, аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры. Зьяўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газэце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».

Актыўна выступае па пытаньнях горадабудаўніцтва ў Берасьці, захаваньня комплексу пабудоваў у гістарычным цэнтры гораду, захаваньня калёніі імя Фэлікса Варбурга[4], ладзіць навуковыя сэмінары і грамадзкія кансультацыі.

Адзін з разьдзелаў дысэртацыі І. Лаўроўскай выкарыстаны ў 5-м томе зборніка «Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa brzeskolitewskiego. Część 5 Tom 1. Materiały do dziejów Sztuki sakralnej» (Kraków, 2015). У 2010 годзе ў супрацоўніцтве з майстэрняй АМІГ падрыхтавала праект канцэпцыі рэгенэрацыі гістарычнай забудовы былога Замухавецкага і Пясецкага прадмесьцяў старога Берасьця з прапановаю наданьня новых функцыяў будынкам бэрнардынскіх і брыгідзкага кляштараў, з мэмарыялізацыяй тэрыторыі былых драўляных цэркваў, з паркам над Бугам, азначэньнем месца пакуты вязьняў Брыгідзкай турмы. [5]

Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы).[6] Была сябрам грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Навуковыя працы і публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]