Ірына Лаўроўская
Ірына Лаўроўская лац. Iryna Łaŭroŭskaja | |
Дата нараджэньня | 8 лютага 1951 (73 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Берасьце, СССР |
Месца вучобы | Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут |
Занятак | архітэктарка, гісторык, выкладчыца, грамадзкая дзяячка |
Навуковая сфэра | архітэктура, урбаністыка, мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Вядомая як | дасьледчыца архітэктуры старажытнага Берасьця |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства[d] (2006) |
Навуковы кіраўнік | Ежы Кавальчык |
Ірына Барысаўна Лаўроўская[1] (нар. 1951, Берасьце, цяпер Беларусь) — беларуская архітэктарка і выкладніца. Доктарка мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры, грамадзкая дзяячка.
Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 8 лютага 1951 году ў Берасьці. Скончыла сярэднюю школу № 20 г. Берасьця, пасьля чаго паступіла на архітэктурны факультэт Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытуту (сёньня — Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт). Па яго заканчэньні была разьмеркаваная ў Віцебск, але ўрэшце зноў вярнулася ў родны горад. Жыве ў Берасьці.
Праца і грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1985 году працавала ў праектнай арганізацыі «Берасьцеграмадзянпраект», затым — у школе. У 1989—1999 гадох — старэйшы выкладчык катэдры мастацка-графічных дысцыплінаў Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У сярэдзіне 1990-х гадоў выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусьветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Берасьцейскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтру.
З канца 1980-х гадоў займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Берасьця і яго шматлікай архітэктурнай спадчыны. З 1989 году — адзін з ініцыятараў і актывістаў грамадзкай кампаніі па ўратаваньні аднаго з сымбаляў сярэднявечнага Берасьця — кляштару бэрнардынак на тэрыторыі Валынскага прадмесьця ў крэпасьці. [2] Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоваў, якія пакінула пасьля расфармаваньня вайсковая частка, як рэшткі бэрнардынскага кляштару.
Адзін з заснавальнікаў і прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня «Стары горад» ад моманту яго юрыдычнай рэгістрацыі ў органах улады ў студзені 1992 году і да ліквідацыі арганізацыі ў красавіку 2007 году паводле судовага рашэньня ў адказ на позву Ўпраўленьня юстыцыі Берасьцейскага аблвыканкаму.
Як кіраўнік «Старога гораду» выступіла адным з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту берасьцейцаў сьвету ў ліпені 1994 году, у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Берасьця і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, габрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.
Была сябрам БНФ, у 2000-я гады — сябра Сойму БНФ.
Навуковыя інтарэсы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Як дасьледніца гісторыі і архітэктуры Берасьця, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і інш., публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасьні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — праф. д-р Ежы Кавальчык): «Берасьце Літоўскі ў пэрыяд I Рэчы Паспалітай (1569—1795). Перамены ў пляніроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przestrzenne i architektura»).[3]
Дасьледуючы гісторыю Берасьця, зьяўляецца адмыслоўцам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока, аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры. Зьяўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газэце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».
Актыўна выступае па пытаньнях горадабудаўніцтва ў Берасьці, захаваньня комплексу пабудоваў у гістарычным цэнтры гораду, захаваньня калёніі імя Фэлікса Варбурга[4], ладзіць навуковыя сэмінары і грамадзкія кансультацыі.
Адзін з разьдзелаў дысэртацыі І. Лаўроўскай выкарыстаны ў 5-м томе зборніка «Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa brzeskolitewskiego. Część 5 Tom 1. Materiały do dziejów Sztuki sakralnej» (Kraków, 2015). У 2010 годзе ў супрацоўніцтве з майстэрняй АМІГ падрыхтавала праект канцэпцыі рэгенэрацыі гістарычнай забудовы былога Замухавецкага і Пясецкага прадмесьцяў старога Берасьця з прапановаю наданьня новых функцыяў будынкам бэрнардынскіх і брыгідзкага кляштараў, з мэмарыялізацыяй тэрыторыі былых драўляных цэркваў, з паркам над Бугам, азначэньнем месца пакуты вязьняў Брыгідзкай турмы. [5]
Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы).[6] Была сябрам грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы і публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiany przestrzenne i architektura. (Манаграфія. Варшава, 2006).
- «Белые пятна» культуры нашей. Судьба памятников истории и архитектуры Бреста (XIV—XIX вв.) // Архитектура и строительство Белоруссии. № 6 (94), ноябрь—декабрь, 1991. — С. 28—29,42—45.
- Ірына Лаўроўская. Ахвярадаўцы і ахвяраванні ў Берасці Літоўскім (XVII—XVIII стст.) // ARCHE-Пачатак, 16.12.2008. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Irena Lawrowska. Analysis of the territorial layout of Brest-Litovski (XIV—XVI century) // Structural Analysis of Historical Constructions. Jerzy Jasieńko (ed). DWE, Wrocław, Poland, 2012. — P. 1220—1230. — ISSN 0860-2395, ISBN 978-83-7125-216-7.
- Лаўроўская І. Б. Юрыдыкі і маёмасьць Радзівілаў у Берасьці Літоўскім паміж XVI—XVIII стст. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22—25 верасня 2015 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага; [склад. А. М. Мяснянкіна]; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. — Мінск : БудМедыяПраект, 2016. — С. 160—171, іл.
- Iryna Laurouskaja. Spojrzenie na dziedzictwo unii według dokumentów wizytacyjnych ruin Twierdzy Brzeskiej
- Irena Ławrowska. Osiedle żydowskie w Brześciu Litewskim (1388—1835) (według badań nad przemianą przestrzeni miejskiej)
- Олег Медведевский, Ирина Лавровская. Ещё одна страница истории Бреста. Из шведских архивов 355 лет спустя… // Брестский Курьер, ліпень 2012 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Лавровская И. Б. Монастырь оо Базилиан и церковь сс. Петра и Павла в Бресте. Фундация. Строительство. Архитектура // Могилянські читання 2005: Зб. наук. пр.: Монастирські комплекси в контексті християнської культури. — Київ, Фенікс, 2006. С. 294—301.
- Урбанонімы гістарычнага цэнтру Берасьця Літоўскага паводле крыніцаў // Спадчына, № 160, 2011. — С. 5—10.
- Касцёлы і кляштары Берасця Літоўскага XVII—XVIII стст. у выбраных актах луцкіх і берасцейскіх біскупаў з дыяцэзіяльнага архіва ў Седльцах // Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 28 чэрвеня 2018 г.) ― БелНИИДАД ― 2019. ― С. 216—228.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрэй Катлярчук. Вакол аднаго Берасьця // Архэ-Пачатак : часопіс. — 2007. — № 1-2 (53). — ISSN 1392-9682.
- ^ Яўген Бялясін (12.03.2015) У Берасці прапануюць аднавіць Стары горад у маштабе. Будзьма беларусамі!.
- ^ Бараноўскі І. Лаўроўская абараніла дысэртацыю пра Берасьце // Наша Ніва, 26 верасьня 2006 г.
- ^ Іна Хоміч. Лёс аднаго з кварталаў Кіеўкі. Адкрываем закрытае пытанне
- ^ Вера Страмавус. Вяртанне спадчыны. (Інтэрвію). // Часопіс Дыялог, 15 лютага 2019 г.
- ^ Фонд European Urban Institute. Статут Фонд European Urban Institute
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вера Страмавус. Вяртанне спадчыны. (Інтэрвію). // Часопіс Дыялог, 15 лютага 2019 г.
- Зоры не спяць. Ірына Лаўроўская і беларуская ўрбаністыка // Белсат, 20 сакавіка 2014 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Валер Каліноўскі. Урбаністка распавяла, як выратаваць старое Берасьце, страчаны беларускі горад на месцы чужой крэпасьці. (Інтэрвію). // Радыё Свабода, 4 жніўня 2016 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ірына Лаўроўская супраць помніка, які падобны да Кацярыны ІІ // UDF.by, 1 красавіка 2009 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Рыгор Лур’е. Архітэктар: «У публічнай прасторы Беларусі пануе хаос» // Тут і цяпер / TUT.BY, 15 жніўня 2010 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ірына Лаўроўская пра рэканструкцыю вуліцы Савецкай у Берасці(недаступная спасылка)
- Ирина Лавровская. Древний город над Бугом рискует навсегда утратить свои индивидуальные черты // Брестский курьер, лістапад 2011 г.. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ирина Лавровская. Вспомним имя своё. Путешествие по улицам старого Бреста // Брестский Курьер, чэрвень 2013 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ирина Лавровская. Берестье. От идеального до реального города // Mediabrest.by, 15 красавіка 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2018 г.