Індрыя
Індрыя | |||
| |||
Краіна: | Славенія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 326 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 386 05 | ||
Паштовы індэкс: | 5280 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°0′9″ пн. ш. 14°1′39″ у. д. / 46.0025° пн. ш. 14.0275° у. д.Каардынаты: 46°0′9″ пн. ш. 14°1′39″ у. д. / 46.0025° пн. ш. 14.0275° у. д. | ||
Індрыя | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://idrija.si |
Індрыя (па-славенску: Idrija, па-нямецку: Idria, па-італьянску: Idria) — шахцёрскі горад і аднайменная абшчына на паўночным захадзе Славеніі. Знаходзіцца ў 60 км ад Любляны.
Сучасны горад паўстаў у пачатку XVI стагодзьдзя, пасьля таго, як мясцовы селянін, падымаючы вядро з калодзежа, заўважыў нязвыклы цяжар і бляск у вадзе: як выявілася, гэта была ртуць. Празь некаторы час ртутныя капальні Індрыі сталі складаць канкурэнцыю гішпанскім капальнях у Альмадэне. Індрыя была другой найбуйнейшай шахтай у сьвеце (першае месца заняў Альмадэн), у якой здабывалася 13% сусьветнага колькасьці ртуці[2].
У 2010[3] годзе быў створаны Геапарк Ідрыя, што прадстаўляе багатую геалягічную спадчынуІндрыі. Геапарк мае вялікую міжнародную значнасьць і быў прыняты ў сетку геапаркаў ЮНЭСКА.
У 2012 годзе ртутныя копі Альмадэну і Індрыі са спадарожнай шматгадовай прамысловай інфраструктурай былі прызнаныя ЮНЭСКА здабыткам усяго чалавецтва як унікальнае сьведчаньне эвалюцыі горнаруднай справы на працягу 450 год.[4]
Індрыя вядомая таксама сваімі карункамі і індрыйскімі жлікрофамі — традыцыйным блюдам Індрыі.
Насельніцтва гораду па дадзеных на 2019 год складае 5843 чалавекі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://pop-stat.mashke.org/slovenia-cities.htm
- ^ Idrijski rudnik živega srebra Праверана 2013-10-14 г.
- ^ Geopark Idrija: About us Праверана 2013-10-14 г.
- ^ Idrija Mercury Mine Listed on UNESCO Heritage List Праверана 2013-10-14 г. Архіўная копія ад 2014-05-09 г.