Інданэзійская мова
Выгляд
Інданэзійская мова | |
Bahasa Indonesia | |
Ужываецца ў | Інданэзія, Усходні Тымор |
---|---|
Рэгіён | Інданэзія |
Колькасьць карыстальнікаў | 23 млн (2000) |
Клясыфікацыя | Аўстранэзійскія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Інданэзія |
Рэгулюецца | Badan Pengembangan dan Pembinaan Bahasa |
Статус: | 1 дзяржаўная[d] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | id |
ISO 639-2(Б) | ind |
ISO 639-3 | ind |
Інданэзі́йская мо́ва (па-інданэзійску: Bahasa Indonesia — мова Інданэзіі) — адна з аўстранэзійскіх моваў. Афіцыйная мова (з 1945 г.) і мова міжнацыянальных зносінаў у Інданэзіі. У бытавых зносінах яе выкарыстоўваюць каля 20 млн чалавек. Агульная колькасьць тых, хто валодае мовай у той ці іншай ступені — каля 200 млн. Дыялектаў ня мае.
Інданэзійская мова аформілася ў першай палове XX стагодзьдзя на базе малайскай мовы, якая традыцыйна выкарыстоўвалася ў гэтым рэгіёне як лінгва-франка. Назва «інданэзійская мова» была прынята ў 1928 г. на Кангрэсе моладзі і паступова выцесьніла назву «малайская мова». Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |