Перайсьці да зьместу

Yaki-Da

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Yaki-Daшвэдзкі поп-гурт, створаны ў 1994 годзе ў Гётэборгу. Складаўся са сьпявачак Мары Кнутсэн (па-швэдзку: Marie Knutsen) і Лінды Шэнбэрг (па-швэдзку: Linda Schönberg).

Гурт быў зьвязаны з удзельнікам і прадусарам гурту Ace of Base Ю́насам «Джокерам» Бэргрэнам (па-швэдзку: Jonas «Joker» Berggren). Менавіта Бэргрэн прадусаваў першы альбом «Yaki-Da» і быў аўтарам бальшыні песень да яго.

Першы альбом, які меў назву Pride (1995), атрымаў значную папулярнасьць у краінах Эўропы і Азіі, найперш дзякуючы гітам «I Saw You Dancing» і «Show Me Love».

Замацаваць свой посьпех надалей гурт ня здолеў. Другі альбом A Small Step for Love (1998), створаны без удзелу Бэргрэна, быў сустрэты слухачамі прахалодна. У 2000 годзе гурт спыніў існаваньне.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Песьня «I Saw You Dancing» атрымала вядомасьць на постсавецкай прасторы сярэдзіны 1990-х гадах. Расейскі шоўмэн Сяргей Мінаеў зрабіў жартаўлівую кавэр-вэрсію гэтага гіта пад назвай «Минаки-Да». У Беларусі песьня была перакладзена на заходнепалескую гаворку і пад назвай «З тобою в танці» выконвалася на адным з фэстываляў «Етвызь».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]