Wordle

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wordle

Wordle, Ўордлі — браўзэрная гульня ў словы, распрацаваная Джошам Ўордлам, праграмістам, які раней стварыў сацыяльныя экспэрымэнты Place і The Button для Reddit[1][2][3][4].

Гульнявы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штодня абіраецца адно слова з пяці літар, якое трэба адгадаць за 6 спробаў. Кожная спроба павінна зьмяшчаць існуючае слова з пяці літар. Пасьля напісаньня слова, трэба націснуць кнопку «увод». Пасьля гэтага літары адзначаюцца зялёным, жоўтым або шэрым колерам; зялёны азначае, што літара правільная і знаходзіцца ў правільным месцы, жоўты азначае, што літара ёсьць у адказе, але разьмешчана ў іншым месцы, а шэры колер азначае, што літары ў загаданым слове няма наогул[5]. Абранае слова адзінае для ўсіх[6].

Беларуская вэрсія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская вэрсія гульні «Ўордлі» існуе са студзеня 2022 году[7]. У ёй выкарыстоўваецца афіцыйны правапіс. Гукі «дж» і «дз» лічацца за дзьве літары, апостраф — за адну[8]. Загадана можа быць любая часьціна мовы, але ў пачатковай форме, як у слоўніку: напрыклад, назоўны склон ці інфінітыў. З 10 жніўня 2022 году у беларускай вэрсіі слова можа зьмяшчаць аднолькавыя літары.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульню прыдумаў брытанскі праграміст з Нью-Ёрку Джош Ўордл для сваёй дзяўчыны, калі сядзеў на каранціне і сумаваў. Сваякі Ўордла ўзяліся пратэставаць квіз — ён падзяліўся спасылкай у сямейным чаце ў WhatsApp, а затым адкрыў яе для ўсіх. 1 лістапада 2021 году над Wordle штодня ламалі галаву 90 чалавек, да студзеня 2022 фанатаў стала больш за 300 тысяч. Яшчэ праз тыдзень гэтая лічба вырасла да 2 мільёнаў, пасьля таго, як ў гульню дадалі магчымасьць дзяліцца вынікамі ў соцсетках.

У 2022 годзе гульню купіў выдавец The New York Times. Сума пакупкі была пазначана ў далярах як «у ніжнім дыяпазоне сямізначны сум»[9].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wordle Is a Love Story 2022-01-03 г. Праверана 2022-01-05 г.
  2. ^ WTF is Wordle? Everything to know about the new word game craze 2021-12-21 г. Праверана 2021-12-31 г.
  3. ^ Tips from an expert: How to solve everyone's favourite game Wordle 2021-12-31 г. Праверана 2021-12-31 г.
  4. ^ What is Wordle? The new viral word game delighting the internet 2021-12-23 г. Праверана 2022-01-01 г.
  5. ^ Wordle: All about the viral game Twitter is going bonkers over 2021-12-21 г. Праверана 2021-12-31 г.
  6. ^ What is Wordle? A viral word game everyone's playing 2021-12-29 г. Праверана 2021-12-31 г.
  7. ^ Папулярная ва ўсім свеце гульня Wordle цяпер па-беларуску!, Будзьма, 17-01-2022
  8. ^ гуляць у Ўордлі(недаступная спасылка)
  9. ^ The New York Times приобрела игру Wordle за семизначную сумму Архіўная копія ад 2022-01-31 г.