Перайсьці да зьместу

Wake Up

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Wake Up»
Вокладка самотніку «Wake Up». Open Space. 2007.
Самотнік Open Space
Выдадзены 13 верасьня 2007
Жанр брыт-рок, брыт-поп
Працягласьць 20:36
Прадусар Open Space
Сева Маслаў («Today»)
Мова ангельская мова
Храналёгія самотнікаў Open Space
«Wake Up»
(2007)
«Beautiful»
(2008)

«Wake Up» (па-беларуску: «Прачніся») — дэбютны самотнік беларускага рок-гурта «Open Space», самастойна выдадзены 13 верасьня 2007 году. Усе сьпевы напісаны самім гуртом на ангельскай мове. Спачатку музыкі арыентаваліся на пяць трэкаў, але ў апошні момант на міні-альбом увайшла бонусная песьня «Today», якая раней нідзе не выконвалася[1]. 13 верасьня 2007 году кружэлка была прэзэнтавана ўжывую аншлягавым канцэртам у менскім клюбе «Графіці»[2]. Песьні зь яе адразу трапілі ў этэр беларускіх радыёстанцыяў(be)[3].

У рэцэнзіі самотніка Алена «Aresha» Сабалеўская з музычнага парталу «LiveSound.by(be)» пісала: «Ствараецца ўражаньне, што слухаеш замежны гурт: добрая ангельская, саўнд у духу брытанскіх рокераў (або попераў). Дужа пазнаецца ўплыў такіх калектываў, як „Travis(ru)“, „Coldplay(be)“, „Muse“»[4]. Яна ж вылучыла ўклад вакаліста і адзначыла найбольш прыкметныя творы на дыску «няцяжкае гітарнае музыкі трохі штучнага выкананьня»: «Today», «In My Head», «Wake Up»[4].

Сьпіс кампазыцыяў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
НазваАўтар(ы) Працягласьць
1. «Wake Up»  Open Space 3:08
2. «Walk With Me»  Open Space 3:47
3. «Stop It»  Open Space 3:51
4. «Song Of The Seaman»  Open Space 2:59
5. «In My Head»  Open Space 3:57
6. «Today»  Open Space 2:54

Open Space:

Вытворчасьць:

  • Віталь Кулеўскі — запіс і зьвядзеньне (1, 2, 3, 4, 5).
  • Сева Маслаў — запіс і зьвядзеньне, мастэрынг (6).
  • Віталь Маціеўскі — мастэрынг (1, 2, 3, 4, 5).
  • Максім Мястоўскі — дызайн вокладкі CD.
  1. ^ Екатерина Сакович. OPEN SPACE :: Wake Up  (рас.) // Музыкальная газета. — 2007. — № 34. Архіўная копія.
  2. ^ Воля Кузьміч; Юра Сідун. (2007-09-14) Open Space прэзэнтаваў першы міні-альбом «Wake Up» (бел.). generation.byПраверана 2019-10-27 г. Архіўная копія ад 2019-10-28 г.
  3. ^ Светлана Маринич; Дарья “misty” Иванкова. (2008-04-08) НОВОСТИ: Open Space. Всё только начинается… (рас.) XLAM.BY. LiveSound.by(be)Праверана 2020-01-15 г. Архіўная копія ад 2008-11-12 г.
  4. ^ а б Елена “Aresha” Соболевская; Андрей “duckling” Черницкий. (2007-09-11) Проснись и открой Open Space: рецензия (рас.). LiveSound.by(be)Праверана 2019-11-26 г. Архіўная копія ад 2007-10-19 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]