W
Выгляд
(Перанакіравана з «W (літара)»)
W — 23-я літара лацінскага альфабэту.
Зьявілася ў Сярэднявеччы. Паўстала з падвойнай V, якая азначала гук /u/. Адсюль прынятая шэрагам моваў Эўропы назва double U або double v (апошняе вынікае зь першапачатковага прымяненьня знаку v як для [v], так і для [u] ў лаціне). Аднак першапачаткова выкарыстоўвалася замест сэквэнцыі VV, якая азначала сылябу «wu», што засталося ў польскай мове для назвы літары. Выкарыстоўваецца таксама ў сучасных сыстэмах лацінізацыі беларускай мовы для літары Ў, напрыклад у брытанскай[1] і BGN / PCGN сістэмах, у адрозьненьне ад літары Ŭ, якая выкарыстоўваецца ў Інструкцыі па трансьлітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага альфабэту.
Ужываецца для абазначэньня хімічнага элемэнту вальфрам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |