VovaZiL'vova
VovaZiL'vova | |
| Дата нараджэньня | 30 сьнежня 1983 (42 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Львоў, Украіна |
| Занятак | рэпэр, сьпявак |
| Гады дзейнасьці | 2005 — цяпер |
| Псэўданімы | VovaZIL’Vova |
| Жанры | гіп-гоп |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Псэўданімы | VovaZIL’Vova |
| Сайт | www.vovazilvova.net |
VovaZiL’vova (Вова зь Львова; па-ўкраінску: Вова зі Львова, сапраўднае імя — Уладзімер Ігаравіч Парфэнюк, нарадзіўся 30 сьнежня 1983) — украінскі рэпэр.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уладзімер Парфэнюк нарадзіўся ў горадзе Львоў (Заходняя Ўкраіна). Праз тры гады пасьля яго нараджэньня ўся сям’я пераехала ў раён Сыхаў.
Пісаць песьні Ўладзімер пачаў з 2002 году, у 2005 пачаў чытаць рэп, а ў 2006 годзе стаў вядучым тэлепраграмы VovaZiL’vova на канале M1. У гэтым жа годзе быў выпушчаны яго першы альбом «Віно Кобіти Патіфон».
У кастрычніку 2007 году зьяўляецца яго другі альбом «ЙОЙ #1», у стварэньні якога прыняла ўдзел вялікая колькасьць заходне-ўкраінскіх гіп-гопэраў (так званай «Львівської діаспори»). Песьні ў альбоме запісаныя на дзьвюх мовах (украінскай і расейскай), але большую частку складае ўсё жа ўкраінскі тэкст.