Амяла белая
Выгляд
(Перанакіравана з «Viscum album»)
| Амяла белая | |
Амяла белая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Сандалавакветныя |
| Сямейства | Амяловыя |
| Род | Амяла |
| Від | Амяла белая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Viscum album L. | |
Амяла́ бе́лая (Viscum album) — вечназялены паўпаразітны хмызьняк сямейства амяловых.
Мяжа распаўсюджаньня амялы на Беларусі пралягае прыкладна па лініі Ліда — Гомель. Паразытуе на дрэвах: таполях, клёнах, соснах, вербах, бярозах, рабінах, пладовых дрэвах. Селіцца на верхавіне ці на галінах. Мае выгляд густога зялёнага куста. Утрымлівае клейкае рэчыва, званае вісцынам. Птушкі ядуць ягады амелы, пасьля чысцяць дзюбу ад наліплых рэштак расьліны і гэткім чынам пераносяць зародышы амялы і насеньне, якое выдаляецца са страўніку з экскрэмэнтамі.
Зь ягадаў амялы вырабляюць г. зв. птушыны клей, які ўжываецца ў паляваньні на малых птушак. Экстракт з маладога лісьця ўжываюць для лячэньня раньніх стадыяў гіпэртанічнай хваробы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. — М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.
- Аркадзь Смоліч. Географія Беларусі. Менск: «Беларусь», 1993. ISBN 5-338-01035-6