Перайсьці да зьместу

Virtuti Militari

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Virtuti Militari
Арыгінальная назва па-польску: Order Wojenny Virtuti Militari
Дэвіз «Rex et Patria»
Краіна Сьцяг Польшчы Польшча, Сьцяг Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая,
Тып Ордэн
Падставы ўзнагароджаньня Per virtut a la guerra
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснаваньня 22 чэрвеня 1792
Першае ўзнагароджаньне 22 чэрвеня 1792
Апошняе ўзнагароджаньне 1989
Колькасьць больш за 105 тыс.
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Белага арла
Малодшая ўзнагарода Ордэн адраджэньня Польшчы

Ордэн Virtuti Militari — самы ганаровы польскі ваенны ордэн, прысуджаецца за выдатныя баявыя заслугі. Заснаваны апошнім каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім 22 чэрвеня 1792 году ў гонар перамогі над расейскімі войскамі ў бітве пад Зяленцамі падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году, скасаваны ў тым жа годзе самім каралём па палітычных матывах. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн дзейнічаў у Варшаўскім княстве. У час існаваньня Царства Польскага называўся «Ордэн войска польскага», пасьля аднаўленьня польскай незалежнасьці ў 1918 годзе атрымаў назву «Ордэн ваенны Virtuti Militari». Уручаецца ў час вайны або ў пяцігадовы тэрмін пасьля яе заканчэньня прэзыдэнтам рэспублікі па прапанове капітула ордэна (дзеючы кіраўнік — Станіслаў Наленч-Камарніцкі). Пасьля 1989 году не ўручаецца. У 1945—1989 гадах узброеныя сілы Польшчы ўдзельнічалі толькі ў адным ўзброеным канфлікце, пасьля 1989-га — у трох (Вайна ў Пэрсыдзкім заліве, вайна ў Аўганістане і вайна ў Іраку).

Ордэн быў адабраны ў Леаніда Брэжнева (10 ліпеня 1990), Івана Сярова (1995), Вінцэнта Раманоўскага(pl) (2006).

Спосабы нашэньня ордэна Virtuti Militari
1 — Крыж срэбны, 2 — Крыж залаты, 3 — Крыж кавалерыскі, 4 — Крыж камандорскі, 5 — Крыж вялікі
Плянкі
Крыж срэбны
Крыж залаты
Крыж кавалерыскі
Крыж камандорскі
Крыж вялікі

Ордэнам былі натхнёныя і на яго як на супольную польска-беларускую спадчыну спасылаюцца дзьве вайсковыя ўзнагароды БНР: Ордэн Жалезнага рыцара і Мэдаль за баявыя заслугі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]