Twitter Bootstrap

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Twitter Bootstrap
Boostrap logo.svg
Скрыншот Bootstrap
Распрацоўка Twitter Inc.
Апошняя вэрсія 3.3.4
Напісаны на HTML, CSS, LESS і JavaScript
АС шматплятформеннае
Тып HTML і CSS шаблёны дызайну
Ліцэнзія MIT License
Афіцыйная старонка getbootstrap.com

Twitter Bootstrap (front-end framework) — свабодны набор інструмэнтаў для стварэньня сайтаў і вэб-прылажэньняў. Ўключае ў сябе HTML і CSS шаблёны афармленьня для тыпаграфікі, вэб-формаў, кнопак, пазнак, блёкаў навігацыі й іншых кампанэнтаў вэб-інтэрфэйсаў, уключаючы JavaScript пашырэньня.

Bootstrap выкарыстоўвае самыя сучасныя напрацоўкі ў галіне CSS і HTML, з гэтай прычыны на старых вэрсіях браўзэраў могуць узьнікаць цяжкасьці з адлюстраваньнем кантэнту й вёрсткай. Таму трэба быць уважлівым пры падтрымцы старых браўзэраў.

Bootstrap, першапачаткова называўся Twitter Blueprint, быў распрацаваны Маркам Ота й Джэйкабам Торнтанам ў Twitter як фрэймворк для падтрымкі ўзгодненасьці паміж ўнутранымі інструмэнтамі. Перад Bootstrap выкарыстоўваліся розныя бібліятэкі для распрацоўкі інтэрфэйсу, што прыводзіла да шматлікіх канфліктаў, якія стваралі цяжкасьці ў абслугоўваньні.

Асноўныя перавагі Twitter Bootstrap 3[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Эканомія часу — вы можаце зэканоміць шмат часу й намаганьняў, выкарыстоўваючы шаблёны дызайну й клясы Bootstrap і надаваць больш увагі іншым распрацоўкам;
  • Высокая хуткасьць — з выкарыстаньнем Bootstrap вы можаце лёгка ствараць дынамічныя макеты. Макеты Bootstrap лёгка маштабуюцца на розныя прылады й разьдзяленьні экранаў бязь будзь якіх зьмяненьняў у разьметцы;
  • Гарманічны дызайн — усё кампанэнты плятформы Bootstrap выкарыстоўваюць адзіны стыль і шаблёны з дапамогаю цэнтральнай бібліятэкі. У выніку дызайн і макеты вэб-старонак узгадняюцца адно з адным;
  • Сумяшчальнасьць з браўзэрамі — Twitter Bootstrap сумяшчальны з усімі сучаснымі браўзэрамі, такімі як Mozilla Firefox, Google Chrome, Safari, Internet Explorer і Opera;
  • Адкрытае праграмнае забесьпячэньне — самая лепшая асаблівасьць Twitter Bootstrap, якая прадугледжвае зручнасьць выкарыстаньня, з дапамогаю адкрытасьці зыходных кодаў і бясплатнай загрузкі.

Асноўныя інструмэнты Bootstrap[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сеткі — загадзя зададзеныя памеры слупкоў, якія можна адразу ж выкарыстоўваць, напрыклад шырыня калёнкі 140px ставіцца да кляса .span2, які можна выкарыстоўваць у CSS апісаньні дакумэнта.
  • Шаблёны — фіксаваны або гумовы шаблён дакумэнта.
  • Тыпаграфіка — апісаньні шрыфтоў, вызначэньне некаторых клясаў для шрыфтоў, такіх як код, цытаты й да т.п.
  • Мэдыя — прадстаўляе пэўнае кіраваньне малюнкамі і відэа.
  • Табліцы — сродкі афармленьня табліц, дазваляе дадаваць функцыянальнасьць сартаваньня.
  • Формы — клясы для афармленьня ня толькі формаў, але й некаторых падзей, якія адбываюцца зь імі.
  • Навігацыя — клясы для афармленьня табаў, укладак, старонак, меню й тулбара.
  • Алерт — афармленьне дыялёгавых вокнаў, падказак і ўсплываючых вокнаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]