Двухрадковы набор элемэнтаў (па-ангельску: Two-line element set, TLE) — фармат зьвестак пра арбіту спадарожніка Зямлі, што складаецца з 2 радкоў фарматаванага тэксту, якім можа папярэднічаць радок з назвай абʼекта.
На пачатку 1970-х гадоў быў вызначаны Паўночнаамэрыканскім камандаваньнем паветрана-касьмічнай абароны (ПАКПКА; авіябаза Пітэрсан, штат Каларада) і выкарыстоўваецца ім, Нацыянальнай аэракасьмічнай управай ЗША (НАКУ, Вашынгтон) і іншымі сыстэмамі для вызначэньня месцазнаходжаньня касьмічных аб’ектаў. Мадэль SGP4/SDP4/SDP8 можа скарыстаць гэты фармат для вылічэньня дакладнага становішча спадарожніка ў пэўны час. Арбітальныя элемэнты вызначаюцца для многіх тысячаў касьмічных аб’ектаў з базы зьвестак ПАКПКА і вольна распаўсюджваюцца для далейшага выкарыстаньня ў Інтэрнэце.