StG-44

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
StG-44
Sturmgewehr 44.jpg
Тып аўтамат
Краіна паходжаньня Нямеччына
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1943—1945
Выкарыстаньне Трэці Райх
Войны Другая сусьветная вайна
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Гуга Шмайсэр
Дата стварэньня 1943 год
Вытворца C.G. Haenel
Вытворчасьць 1943—1944
Адзінак створана ~ 420—460 тысяч
Характарыстыкі
Вага 5,2 кг
Даўжыня 940 мм
Даўжыня ствала 419 мм

Патрон 7,92×33 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў, замыканьне перакосам засаўкі
Хуткастрэльнасьць 500—600 ст/с
Пачатковая
хуткасьць кулі:
685 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
600 м
Найбольшая
далёкасьць
  • 600 м (адзінкавымі)
  • 300 м (чэргамі)
Від боясілкаваньня сэктарны набойнік на 30 набояў
Прыцэл сэктарны

StG 44 (ням.: SturmGewehr 44 — «штурмавая вінтоўка 1944 году») — нямецкі аўтамат, распрацаваны падчас Другой сусьветнай вайны. Першы аўтамат у якім была прыменена газаадводная трубка.

Адзнака ўзору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках вывучэньня ў пасьляваенныя гады нямецкай «штурмавой вінтоўкі» StG-44 амэрыканскія вайсковыя экспэрты палічылі яе «зброяй, далёкай ад здавальняльнага» — няёмкім, залішне масіўным і цяжкім, зь нізкай надзейнасьцю, абумоўленай лёгка дэфармуемай штампаванай з тонкага сталёвага ліста стволавай скрынкай. Адзначалася, што канструкцыя зброі створаная хутчэй у разліку пад патрэбы масавай вытворчасці, чым зь меркаваньня атрыманьня ўзору з высокімі тактыка-тэхнічнымі і эксплуатацыйнымі ўласцівасьцямі, што, па іх меркаваньні, тлумачылася цяжкай для Нямеччыны сытуацыяй на франтах. Эфэктыўнасьць аўтаматычнага агню з StG-44 была прызнаная імі нездавальняльнай, а сам гэты рэжым — залішнім для дадзенай зброі з прычыны немагчымасьці эфэктыўнай стральбы доўгімі чэргамі. Пры гэтым адзначаліся выдатная для дадзенай клясы дакладнасьць стральбы адзінкавым агнём і прастата ў звароце са зброяй.

Варта мець на ўвазе, што на ўзнікненьне такой у цэлым негатыўнай адзнакі новага выгляду зброі ў вялікай ступені паўплывала тагачасная амэрыканская ваенная дактрына, якая прызнавала аптымальнай пяхотнай зброяй дальнабойную самазарадную вінтоўку пад магутны патрон, дапоўненую некалькімі мадэлямі лягчэйшых самазарадных карабінаў, а таксама пісталетаў-кулямётаў для блізкага бою. З гэтага пункта гледжаньня, «штурмавая вінтоўка» бачылася як свайго роду няўдалы гібрыд пісталета-кулямёта і аўтаматычнай вінтоўкі, які не валодаў ні здольнасьцю першага ствараць высокую шчыльнасць агню на кароткай дыстанцыі, ні дальнабойнасьцю апошняй. Адзначыўшы ў якасьці істотнага недахопу «штурмгэвёра» немагчымасць вядзеньня эфэктыўнага агню доўгімі чэргамі, экспэрты прадэманстравалі недаацэнку і недахоп разуменьня ролі аўтаматычнай зброі такога тыпу ў баі, мабыць па аналёгіі з кулямётамі і, збольшага, пісталетамі-кулямётамі, асноўнае прызначэнне якіх — вядзеньне шчыльнага агню па групавой мэце на розных дыстанцыях бою — сапраўды патрабуе стрэльбы доўгімі чэргамі; з зброі жа тыпу «штурмгэвёра», аўтаматычны агонь вядзецца як правіла па адзінкавых мэтах кароткімі чэргамі, што заклікана не стварыць шчыльны «загараджальны» агонь, вядзеньне якога з рук з зброі пад прамежкавы патрон і праўда неэфектыўна (у адрозьненьне ад страляючых з сошак кулямётаў, або пісталет-кулямётаў, створаных пад маламагутныя патроны, што не стварае моцнай аддачы, і дазваляе пасьпяхова кантраляваць зброю падчас доўгай чаргі), — а кампэнсаваць непазьбежную для стралка, зьмешчанага ў стрэсавай сітуацыі бою, памылку прыцэльваньня, «накрыўшы» чаргой асобную мэту і тым самым падвысіўшы верагоднасць яе паразы хоць бы адной з выпушчаных куль, чаго, нават нягледзячы на параўнальна высокую практычную хуткастрэльнасьць, не дазваляла самазарадная зброя, эфэктыўнасьць якой амэрыканскімі вайскоўцамі тых гадоў моцна перабольшвалася.

Пасьля, ужо па досьведзе баявых дзеяньняў у Карэйскай і Віетнамскай войнах і пасьля бліжэйшага знаёмства з савецкім АК, пачаўся працэс перагляду гэтых гледжаньняў, што прывяло да зьяўленьня на ўзбраеньні Войска ЗША ўласных «штурмавых вінтовак» пад прамежкавы патрон — спачатку «палегчанай» аўтаматычнай вінтоўкі M16, а пазьней, ужо ў параўнальна нядаўні час — і аўтаматычнага карабіна M4, па габарытах і канцэпцыі блізкага як раз да «штурмгэвёру» або АК.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  StG-44сховішча мультымэдыйных матэрыялаў