Перайсьці да зьместу

Sinking Island

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sinking Island
Дата выпуску 2007
Жанр квэст
Стваральнікі
Распрацоўнік White Birds Productions
Выдаўцы Microids[d]
Мова інтэрфэйсу ангельская[1], француская мова[1], італьянская мова[1], расейская мова[1] і нямецкая[1]
Дызайнэр Бэнуа Сокаль
Тэхнічныя дэталі
Плятформа Nintendo DS
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d][1]
Носьбіт DVD і лічбавы распаўсюд[d]
Кіраваньне кампутарная клявіятура[d]

Sinking Islandкампутарная гульня ў жанры прыгодніцкай гульні (квэсту), створаная на сюжэт Бэнуа Сокаля кампаніяй White Birds Productions у 2007 годзе.

Рэспэктабэльны гатэль, разьмешчаны на выдатным каралавым востраве. Тут праводзяць час багатыя і вельмі багатыя людзі. Здаецца, што сама прырода засьцерагае гэтае месца ад усякага роду здарэньняў. Але ўсё зьмяняецца ў адзін момант. Гаспадар гатэля знойдзены мёртвым, а востраў раптоўна пачынае сыходзіць пад ваду. У гульца ёсьць усяго 72 гадзіны, каб расьсьледаваць загадкавае забойства і пасьпець выратаваць сваё жыцьцё. Час працуе супраць гульца. Варта замарудзіцца — і частка выспы сыдзе пад ваду, разам з усімі доказамі.

Гульнёвы працэс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Ёсьць два варыянты праходжаньня гульні: з абмежаваньнем па часе, альбо безь яго. Пры праходжаньні з абмежаваньнем, па заканчэньні адпушчанага тэрміну на расьсьледаваньне, востраў пачне апускацца ў ваду.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 4 5 6 Steam — 2003.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]