Шайм
Шайм | |
Тамара Мартэ | |
Дата нараджэньня | 28 лістапада 1985 (39 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Трап, Івэлін, Францыя |
Прафэсія | сьпявачка |
Жанры | R&B, соўл, гіп-гоп, поп, электрапоп |
Інструмэнты | голас[d] |
Супрацоўніцтва | K-Maro |
Лэйблы | Up Music, Warner France |
Узнагароды | |
Сайт | shymofficiel.com |
Тамара Мартэ (па-француску: Tamara Marthe), таксама вядомая як Шайм (франц. Shy'm; нарадзілася 28 лістапада 1985 году, Трап, Івэлін, Францыя) — француская сьпявачка мартыніцкага паходжаньня, працуе ў стылі поп.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тамара нарадзілася ў камуне Трап, якая знаходзіцца непадалёк ад Парыжы, у сям’і выхадца з Мартынікі й францужанкі. З раньніх гадоў захапілася музыкай і танцамі. Зьяўляючыся заўзятарам такіх музыкаў, як то Red Hot Chili Peppers і Біёнсэй, Тамара расла пад музыку зук, то бок француска-карыбскага жанру, і R&B.
Дыплём аб сканчэньні школы яна атрымала ва ўзросьце семнаццаці гадоў. Падчас навучаньня яна рабіла дэма-запісы сваіх песьняў, аднак пазьбягаючы паказу іх грамадзкасьці. Пазьней яна адправілася ў Парыж, дзе паслала запісы ў гуказапісвальныя кампаніі. Менавіта ў гэты час рэпэр K-Maro выявіў ейны талент. Тамара набыла сцэнічны псэўданім Shy'm і пачала свой шлях да славы. Ейны псэўданім адбываецца ад зьліцьця словаў «сарамлівая» (франц. shy) і першай літары слова Мартыніка. Як яна сама кажа, яна сарамлівая дзяўчына, але ў значна меншай ступені, чым раней, калі сама думка пра знаходжаньне на сцэне яе паралізавала ад страху. Аднак ейны запал дазволілі ёй пераадолець сваю сарамлівасьць, і зараз яна задавальняючы адчувае сябе перад натоўпам[1].
У 2005 годзе Шайм прыняла ўдзел у запісу трэку рэпэра K-Maro «Histoire de Luv» зь ягонага альбому «Million Dollar Boy». Песьня была запісаная ў Манрэалі. Праз год пасьля гэтага, у кастрычніку 2006 году, Шайм выпусьціла свой першы сольны альбом «Mes Fantaisies», прадусарам, а таксама кампазытарам, якога стаў K-Maro[2]. Першы сынгл з альбому «Femme de couleur» дасягнуў 4 месца ў галоўным францускім чарце. У 2007 годзе Шайм стала спэцыяльным гасьцем папулярнай перадачы Форт Баярд.
Стыль Шайм ёсьць сумесь R&B і поп-музыкі. У ейным першым альбоме «Mes Fantaisies» быў моцны ўплыў соўла. У другім альбоме, «Reflets», ужо прысутнічалі элемэнты танцавальнай музыкі. Трэці альбом «Prendre l'air» мае больш электроннай музыкі. Чацьверты альбом «Caméléon», які выйшаў 25 чэрвеня 2012 году, працягвае музычны малюнак песьняў Шайм.
У 2011 годзе Тамара брала ўдзел у другім сэзоне францускай вэрсіі перадачы «Танцы з зоркамі», дзе выступала разам з партнэрам Максімам Дэрэмі, які да гэтага танчыў у перадачы разам з Сафіяй Эсаідзі. Тамара разам з Максімам стала пераможцам сэзону.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Пазыцыя ў чартах | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Францыя | Бэльгія | Швайцарыя | Эўропа | |||||||||
2006 | «Mes Fantasies» | 6 | 19 | 49 | 11 | |||||||
2008 | «Reflets» | 4 | 13 | 55 | 9 | |||||||
2010 | «Prendre l'air» | 6 | 29 | 19 | 18 | |||||||
2012 | «Caméléon» | 1 | 3 | 4 | — | |||||||
2014 | «Solitaire» | 8 | 17 | 6 | - | |||||||
2015 | «À nos dix ans» | 3 | 7 | 10 | - | |||||||
2017 | «Héros» | 6 | 9 | 8 | — | |||||||
2019 | «Agapé» | 12 | 26 | 21 | - |
Самотнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Histoires de Luv» (2005) — разам з K-Maro
- «Why You Wanna» (2006) - разам з T.I
- «Femme de couleur» (2006)
- «Victoire» (2006)
- «T'es parti» (2007)
- «Oublie-moi» (2007)
- «Rêves d'enfants» (2007)
- «La première fois» (2008)
- «Si tu savais» (2008)
- «Step Back» (2009) — разам з Odessa Thornhill
- «Je sais» (2010)
- «Je suis moi» (2010)
- «Prendre l'air» (2010)
- «Tourne» (2011)
- «En apesanteur» (2011)
- «Et alors!» (2012)
- «On se fout de nous» (2012)
- «Et si» (2012)
- «Veiller tard» (2012)
- «White Christmas» (2012) — разам з Michael Bublé
- «Caméléon» (2013)
- «Contrôle» (2013)
- «La malice» (2014)
- «L'effet de serre» (2014)
- «On s'en va» (2015)
- «Silhouettes» (2015)
- «Il faut vivre» (2015)
- «Tandem» (2015)
- «Vivre ou survivre» (2016)
- «Mayday» (2017) — разам з Kid Ink
- «Si tu m’aimes encore» (2017)
- «Madinina» (2018)
- «La go» (2018)
- «Absolem» (2019) — разам з Youssoupha & Kemmler
- «Puerto Rico» (2019) — разам з Vegedream
- «Amiants» (2019) — разам з Jok'Air
- «Olé Olé» (2019) — разам з Kayna Samet & Chilla
- «Sourire» (2019) — разам з L'Algérino
- «Nous deux» (2019) — разам з Lorenzo
- «Boy» (2020)
- «Ensemble» (2020)
- «Tadada Tududu» (2021)
- «Sunset Pyromane» (2021)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Les Fantaisies de Tamara». assemblee-martinique.com
- ^ «K.Maro». kmaro.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шайм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт Шайм
- Профіль на MySpace
- Біяграфія й фатаздымкі Шайм
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |