Перайсьці да зьместу

Шайм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шайм
Тамара Мартэ
Дата нараджэньня 28 лістапада 1985 (39 гадоў)
Месца нараджэньня Трап, Івэлін, Францыя
Прафэсія сьпявачка
Жанры R&B, соўл, гіп-гоп, поп, электрапоп
Інструмэнты голас[d]
Супрацоўніцтва K-Maro
Лэйблы Up Music, Warner France
Узнагароды
Сайт shymofficiel.com

Тамара Мартэ (па-француску: Tamara Marthe), таксама вядомая як Шайм (франц. Shy'm; нарадзілася 28 лістапада 1985 году, Трап, Івэлін, Францыя) — француская сьпявачка мартыніцкага паходжаньня, працуе ў стылі поп.

Тамара нарадзілася ў камуне Трап, якая знаходзіцца непадалёк ад Парыжы, у сям’і выхадца з Мартынікі й францужанкі. З раньніх гадоў захапілася музыкай і танцамі. Зьяўляючыся заўзятарам такіх музыкаў, як то Red Hot Chili Peppers і Біёнсэй, Тамара расла пад музыку зук, то бок француска-карыбскага жанру, і R&B.

Дыплём аб сканчэньні школы яна атрымала ва ўзросьце семнаццаці гадоў. Падчас навучаньня яна рабіла дэма-запісы сваіх песьняў, аднак пазьбягаючы паказу іх грамадзкасьці. Пазьней яна адправілася ў Парыж, дзе паслала запісы ў гуказапісвальныя кампаніі. Менавіта ў гэты час рэпэр K-Maro выявіў ейны талент. Тамара набыла сцэнічны псэўданім Shy'm і пачала свой ​​шлях да славы. Ейны псэўданім адбываецца ад зьліцьця словаў «сарамлівая» (франц. shy) і першай літары слова Мартыніка. Як яна сама кажа, яна сарамлівая дзяўчына, але ў значна меншай ступені, чым раней, калі сама думка пра знаходжаньне на сцэне яе паралізавала ад страху. Аднак ейны запал дазволілі ёй пераадолець сваю сарамлівасьць, і зараз яна задавальняючы адчувае сябе перад натоўпам[1].

У 2005 годзе Шайм прыняла ўдзел у запісу трэку рэпэра K-Maro «Histoire de Luv» зь ягонага альбому «Million Dollar Boy». Песьня была запісаная ў Манрэалі. Праз год пасьля гэтага, у кастрычніку 2006 году, Шайм выпусьціла свой ​​першы сольны альбом «Mes Fantaisies», прадусарам, а таксама кампазытарам, якога стаў K-Maro[2]. Першы сынгл з альбому «Femme de couleur» дасягнуў 4 месца ў галоўным францускім чарце. У 2007 годзе Шайм стала спэцыяльным гасьцем папулярнай перадачы Форт Баярд.

Стыль Шайм ёсьць сумесь R&B і поп-музыкі. У ейным першым альбоме «Mes Fantaisies» быў моцны ўплыў соўла. У другім альбоме, «Reflets», ужо прысутнічалі элемэнты танцавальнай музыкі. Трэці альбом «Prendre l'air» мае больш электроннай музыкі. Чацьверты альбом «Caméléon», які выйшаў 25 чэрвеня 2012 году, працягвае музычны малюнак песьняў Шайм.

У 2011 годзе Тамара брала ўдзел у другім сэзоне францускай вэрсіі перадачы «Танцы з зоркамі», дзе выступала разам з партнэрам Максімам Дэрэмі, які да гэтага танчыў у перадачы разам з Сафіяй Эсаідзі. Тамара разам з Максімам стала пераможцам сэзону.

Год Назва Пазыцыя ў чартах
Францыя Бэльгія Швайцарыя Эўропа
2006 «Mes Fantasies» 6 19 49 11
2008 «Reflets» 4 13 55 9
2010 «Prendre l'air» 6 29 19 18
2012 «Caméléon» 1 3 4
2014 «Solitaire» 8 17 6 -
2015 «À nos dix ans» 3 7 10 -
2017 «Héros» 6 9 8
2019 «Agapé» 12 26 21 -
  1. ^ «Les Fantaisies de Tamara». assemblee-martinique.com
  2. ^ «K.Maro». kmaro.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаймсховішча мультымэдыйных матэрыялаў