Шэйхцэрыя балотная
Выгляд
(Перанакіравана з «Scheuchzeria palustris»)
| Шэйхцэрыя балотная | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
| Кляса | Аднадольныя (Monocots) |
| Атрад | Шальнікакветныя (Alismatales) |
| Сямейства | Шэйхцэрыевыя (Scheuchzeriaceae) |
| Род | Шэйхцэрыя (Scheuchzeria) |
| Від | Шэйхцэрыя балотная |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Scheuchzeria palustris L., 1753 | |
Шэйхцэрыя балотная (Scheuchzeria palustris) — адзіны від сямейства шэйхцэрыевых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Шэйхцэрыя балотная — шматгадовая трава. Сьцеблы гнуткія, зігзагападобныя, 10–40 см. Лісьце чарговае, даўжынёй да 20 см, вузкалінейнае, з канаўчатае. Суквецьця 3–12-кветкавыя, 3–10 см. Кветкавых лісьцікаў 6, ад белых да жоўта-зялёных, верхавіна вострая. Лісьцянка ад сьветла-зялёнага да карычневага колеру, 4–10 мм. Насеньне ад карычневага да чорнага, яйкападобнае, 4–5 мм, гладкае. 2n = 22[1][2][3]
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Распаўсюджваньне: пераважна ўмераныя да арктычных рэгіёны паўночнага паўшар’я. Насяляе сфагнавыя балоты, балоты і ўскраіны азёраў[1][2][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 27.08.2020 г. (анг.)
- 1 2 Flora of North America. efloras.org. Праверана 27.08.2020 г. (анг.)
- 1 2 Kew Science Plants of the World Online Праверана 27.08.2020 г. (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |