Santander Bank Polska
| Santander Bank Polska | |
| Тып | публічная кампанія |
|---|---|
| Лістынг на біржы | BZW |
| Заснаваная | 2001 |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Уроцлаў, Польшча |
| Ключавыя фігуры | Геры Бэрн[1] |
| Галіна | банкаўская справа |
| Прадукцыя | фінансавыя паслугі[d] |
| Лік супрацоўнікаў | 9500 |
| Матчына кампанія | Santander Group |
«Bank Zachodni WBK» — польскі ўнівэрсальны банк, які базуецца ва Ўроцлаве, Познані і Варшаве. Гэта трэці паводле кошту актываў і колькасьці філіяў банк у Польшчы. Кампанія была створана ў 2001 годзе ў выніку зьліцьця банкаў «Zachodni S.A.» і «Wielkopolski Bank Kredytowy SA». 23 чэрвеня 2001 году акцыі кампаніі пачалі абарачэньне на Варшаўскай фондавай біржы.
З 2011 году банк належыць гішпанскаму банку «Santander Group», то бок гішпанская кампанія набыла ў верасьні 2010 году 70,36% акцыяў за 3,1 млрд эўра. У канцы сакавіка 2011 году «Santander Group» набыла яшчэ акцыі польскай кампаніі, павялічыўшы сваю долю да 95,67%. 4 студзеня 2013 году «Bank Zachodni WBK» быў аб’яднаны з «Kredyt Bank», то бок «Santander Group» выкупіў банк у бэльгійскіх уладальнікаў «KBC Bank». Гэта дазволіла кампаніі выйсьці на трэцяе месца сярод банкаў у краіне паводле долі рынку. На 2018 год заплянаваны рэбрэндынг кампаніі ў «Santander Bank Polska»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Supervisory Board. Bank Zachodni WBK
- ^ «Nazwa BZ WBK zniknie z rynku. Bank ma zgodę KNF na rebranding. Będzie się nazywać Santander Bank Polska». Cashless.