Перайсьці да зьместу

SIG-Sauer P220

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
SIG-Sauer P220

SIG-Sauer P220
Тып пісталет
Краіна паходжаньня Швайцарыя
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца Schweizerische Industrie Gesellschaft
Характарыстыкі
Вага 730—735 г
Даўжыня 198 мм
Даўжыня ствала 112 мм

Патрон 9×19 мм Пара
Від боясілкаваньня набойнік на 7—10 набояў
Прыцэл адкрыты

SIG-Sauer P220 — пісталет вытворчасьці швайцарскай кампаніі Schweizerische Industrie Gesellschaft.

Распрацоўка новага вайсковага пісталета для Швайцарскага войска на замену вельмі якаснаму, але і вельмі дарагому і маральна састарэламу пісталету SIG P210 была пачатая ў пачатку 1970-х гадоў. Паводле патрабаваньняў войска, новы пісталет павінен быў валодаць традыцыйнай для швэйцарскай зброі высокай надзейнасьцю і дакладнасьцю стральбы, невялікай масай, самаўзводным ударна-спускавым мэханізмам, і, што немалаважна, умераным коштам. Вядомая швайцарская кампанія SIG распрацавала такі пісталет, і ў сярэдзіне 1970-х ён быў прыняты на ўзбраеньне пад пазначэньнем Pistole 75. Пісталет, несумнеўна, меў вялікі экспартны патэнцыял, але ў сілу цьвёрдых абмежаваньняў, накладзеных швайцарскім заканадаўствам, яго экспарт быў абмежаваны. Таму кампанія SIG уступіла ў альянс з вядомым нямецкім вытворцам зброі, кампаніяй J. P. Sauer & Sohns, што дазволіла наладзіць выпуск пісталетаў, якія атрымалі камэрцыйнае пазначэньне SIG-Sauer P220. З 1981 года быў прыняты на ўзбраеньне ў арміі і паліцыі Японіі, Аўстрыі, Францыі і шэрагу іншых краін. З 1977 году паступіў на рынак ЗША кампаніямі «FN Browning» і «Hawes National Corp. of Van Nuys». У ЗША пісталеты SIG — Sauer P220 пастаўляліся пад патроны 9×19 мм Парабэлум, .38 Super і .45 ACP.

Зьвесткі для розных мадэляў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Калібр 9 мм 7,65 мм 0.45 0.38 0.22
Маса без набойніка (г) 730 765 730 750 785
Маса пустога набойніка (г) 80 80 70 70 95
Даўжыня (мм) 198 198 198 198 198
Даўжыня ствала (мм) 112 112 112 112 112
Даўжыня прыцэльнай лініі (мм) 160 160 160 160 160
Пачатковая хуткасьць кулі (м/с) 345 365 245 355 295
Практычная хуткастрэльнасьць (стр./хвіл) 40 40 40 40 40
Ёмістасьць набойніка (наб.) 9 9 7 9 10

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

SIG-Sauer P220сховішча мультымэдыйных матэрыялаў