.45 ACP
.45 ACP | |
---|---|
Набоі .45 ACP, левы — з абалонкавай, правы — з экспансіўнай куляй | |
Тып патрона: | пісталетны |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Канструктар: | Дж.М.Браўнінг |
Час стварэньня: | 1906 год |
Вытворца: | SPEER |
Характарыстыкі: | |
Маса Патрона, г: | 15,16-13,48 |
Даўжыня патрона, мм: | 32 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 11,51 |
.45 ACP (па-ангельску: Automatic Colt Pistol, .45 caliber — аўтаматычны пісталет Кольта калібру .45, 11.43x23 мм) — пісталетны ўнітарны патрон, распрацаваны Джонам Браўнінгам у 1905 годзе. З тых часоў зьяўляецца папулярным патронам для самаабароны (асабліва ў ЗША). Зьяўляецца бясфлянцавай (гэта значыць без закраіны, якая выступае) вэрсіяй старога рэвальвэрнага патрона .45 Colt з дыямэтрам закраіны, роўным дыямэтру стандартнага вінтовачнага патрона. Пад гэты патрон быў створаны пісталет Colt M1911, а пасьля шэраг амэрыканскіх пісталетаў-кулямётаў (Томсан, М3 і інш., нават нямецкі HK UMP). Патрон мае нізкую пачатковую хуткасьць кулі і таму ён часта выкарыстоўваецца для стварэньня «бясшумных» варыянтаў зброі з глушыцелямі. Падчас Першай сусьветнай вайны гэты патрон таксама выкарыстоўваўся ў рэвальвэрах Кольт М1917 і, будучы бясфлянцавым, патрабаваў паўкруглую абойму для экстракцыі з барабана.
Прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісталеты
Пісталет-кулямёты:
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу].45 ACP — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|