Remondis
| Remondis AG & KG | |
| Тып | камандзітнае таварыства[d] |
|---|---|
| Дэвіз | IM AUFTRAG DER ZUKUNFT |
| Заснаваная | 1934 год |
| Уласьнікі | Rethmann[d] |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | |
| Галіна | збор сьмецьця, перапрацоўка адходаў |
| Лік супрацоўнікаў |
|
| Даччыныя кампаніі | Der Grüne Punkt Holding GmbH & Co. KG[d] |

Remondis AG & KG — нямецкая кампанія. Асноўная сфэра дзенасьці, якой збор і перапрацоўка адходаў, сьцёкавыя воды, утылізацыі адходаў.
Гэта сямейная кампанія. Была заснавана ў 1934 годзе, і да 2005 году працавала пад назвай Rethmann. У цяперашні час зьяўляецца найбуйнейшым апэратарам па перапрацоўцы і ўтылізацыі адыходаў у Нямеччыне, мае вялікую долю рынку ў Польшчы і ў Аўстраліі, працуе яшчэ ў 18 эўрапейскіх краінах, а таксама ў Японіі, Індыі, Кітаі і на Тайвані.
Remondis-Minsk
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Працуе ў Менску. Прадпрыемства створана на базе «Менскіх другасных рэсурсаў» і часткі «Спэцкамунаўтатрансу». На цяперашні момант «Рэмондыс-Менск» працуе ў трох раёнах гораду: Фрунзэнскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім. У першую чаргу, намаганьні сумеснага прадпрыемства накіраваныя на разьдзельны збор рэсурсаў.
Аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў складае больш за 4,5 млн даляраў. Доля замежнага інвэстара ў статутным фондзе сумеснага прадпрыемства — 51 %. Агульны капітал (статутны фонд) сумеснага прадпрыемства фармуецца ў памеры каля 10 млн даляраў[2].