Ключыкавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Primulaceae»)
Ключыкавыя | |
Першацьвет веснавы (Primula veris) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Верасакветныя (Ericales) |
Сямейства | Ключыкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Primulaceae Batsch ex Borkh. | |
Ключыкавыя (Primulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 53 роды і 2790 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя травы, рэдка хмызьнякі. Лісьце ў асноўным прыкаранёвае, рэдка сьцяблёвае, чарговае, супратыўнае альбо ў кольцах, простае, суцэльнае або падзеленае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, маюць (4)5(9) частак. Плод — каробачка. Насеньне шмат ці мала[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, ў асноўным ва ўмераных і горных раёнах паўночнага паўшар’я[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |