Сінюхавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Polemoniaceae»)
Сінюхавыя | |
Polemonium caeruleum — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Верасакветныя (Ericales) |
Сямейства | Сінюхавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Polemoniaceae Juss. | |
Сінюхавыя (Polemoniaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 26 родаў і 350 відаў[1]. Расьліны клады Asterids.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы (шматгадовыя, рэдка аднагадовыя), рэдка паўхмызьнякі або ліяны. Сьцеблы і лісьце часта з моцным пахам. Лісьце простае або складанае, чарговае або (рэдка) супратыўнае, суцэльнае або дольчатае або зубчастае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або (рэдка) адзіночныя, маюць (4)5 частак. Плод — каробачка. Насеньне ад аднаго да многіх на каробачку, круглявае, яйкападобнае або вераценападобнае, часам крылатае, часта ліпучае калі мокрае[2][3].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: у Эўразіі, Паўночнай Амэрыцы (большасьць відаў) і Паўднёвай Амэрыцы[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |