Гарлачыкавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Nymphaeaceae»)
Гарлачыкавыя | |
Гарлачык белы (Nymphaea alba) — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Атрад | Гарлачыкакветныя (Nymphaeales) |
Сямейства | Гарлачыкавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nymphaeaceae Salisb. | |
Гарлачыкавыя[1] (Nymphaeaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 5 родаў і каля 70 відаў[2].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або рэдка аднагадовыя, водныя. Сьцеблы карэнішчныя. Лісьце простае, чарговае, плавае, паўпагружанае або пагружанае, круглявае. Кветкі адзіночныя, пазушныя; чашалісьцікаў 4–6(12), звычайна зялёныя; пялёсткаў 6–70 (рэдка адсутныя), звычайна эфэктныя. Плод — ягада або каробачка. Насеньне ад мала да многа[3][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце ў трапічным і ўмераным клімаце[3][4][5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Акадэмія навук Беларусі Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. — М.: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 1993. — С. 341. — 559 с.
- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.06.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 10.06.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.06.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |