Molossidae

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Molossidae
Molossus molossus molossus 1847.jpg
Molossus molossus — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Рукакрылыя (Chiroptera)
Сямейства Molossidae
Бінамінальная намэнклятура
Molossidae
Gervais, 1856

Molossidae — сямейства клясы сысуноў, што ўключае 120 відаў[1]. Яны распаўсюджаныя на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Выкапныя Molossidae вядомыя ад позьняга эацэну[2].

Марфалагічныя асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта малыя і ўмерана буйныя рукакрылыя, даўжыня якіх складае ад 27 да каля 86 мм. Іх лыч звычайна кароткі і шырокі, і яны часта маюць шырокія мясістыя вусны. У большасьці відаў адносна кароткія, але шырокія вушы. Усе віды маюць доўгія, вузкія крылы, прыстасаваныя для хуткага палёту на адкрытых месцах. Іх мембраны крылаў і хваста незвычайна жорсткія і скурыстыя. У Molossidae кароткія, моцныя ногі і шырокія ступні. Гэтыя жывёлы звычайна маюць кароткі валасяны полаг. Большасьць з іх чорныя або карычневыя, а ў многіх відаў характэрныя фазы чырванаватага і бураватага або чарнаватага колеру. Зубная формула: 1/1–3, 1/1, 1–2/2, 2–3/3[2].

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яны лётаюць і актыўныя ў першую чаргу ноччу, днём размяшчаюцца ў самых розных месцах — пячоры, шахты, тунэлі, шчыліны, дупла ў дрэвах, дзіркі ў зямлі, памяшканьня чалавека. Яны часта спяць вялікімі групамі з сотнямі тысяч жывёл, а некаторыя віды жывуць у адзіноце. Сілкуюцца ў першую чаргу вусякамі, ловяць здабычу ў палёце. У зімовыя месяцы віды з халодных рэгіёнаў часам мігруюць у цёплыя раёны[2].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Molossidae[1][3]

  • падсямейства Molossinae
    • роды: Austronomus, Chaerephon, Cheiromeles, Cynomops, Eumops, Micronomus, Molossops, Molossus, Mops, Mormopterus, Myopterus, Nyctinomops, Otomops, Ozimops, Platymops, Promops, Sauromys, Tadarida
  • падсямейства Tomopeatinae
    • роды: Tomopeas

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Molossidae family / IUCN Red List of Threatened Species
  2. ^ а б в Myers P. (2001) Molossidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 11.04.2021 г.
  3. ^ Віківіды