Перайсьці да зьместу

Бабковыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Menyanthaceae»)
Бабковыя
Бабок трылісьцёвы (Menyanthes trifoliata) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадАстракветныя (Asterales)
СямействаБабковыя
Бінамінальная намэнклятура
Menyanthaceae Dumort.
ITIS 30895 ·

Бабковыя[1] (Menyanthaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 6 родаў і каля 60 відаў[2].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або аднагадовыя, водныя ці амаль гэтак. Лісьце простае ці складанае, больш-менш круглявае або пальчатае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, даволі буйныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў 4 або 5. Плод — каробачка. Насеньне ад мала да многа, часам крылатае[3][4].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце ў трапічным і ўмераным клімаце[3][5][4].

  1. ^ Акадэмія навук Беларусі Чырвоная кнiга Рэспублiкi Беларусь. — М.: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 1993. — С. 400. — 559 с.
  2. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  3. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 06.06.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 06.06.2020 г.  (анг.)
  5. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 06.06.2020 г.  (анг.)