Korn
Korn | |
KoЯn на MTV Asia, 2006 | |
Гады | 1993 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Бэйкерсьфілд, Каліфорнія, ЗША |
Мова | ангельская |
Жанр | ню-мэтал, альтэрнатыўны мэтал |
Выдавец | Immortal Records/Epic Records EMI/Virgin Records |
Зьвязаныя праекты | Jonathan Davis and the SFA, Fear and the Nervous System, StillWell, Fieldy's Dreams, Head |
Удзельнікі | Джонатан Дэвіс, Джэймс Шафэр, Браян Ўэлч, Рэджынальд Арвізу, Ray Luzier |
Былыя ўдзельнікі | Дэйвід Сыльвэрыя |
www.korn.com |
Korn (часам пішуць як «KoRn» або «KoЯn», паўтараючы лягатып гурта) — музычны калектыў у стылі ню-мэтал, заснаваны ў Бэйкерсьфілдзе, Каліфорнія, ЗША.
Назва і гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачатковая назва была LAPD (Love And Peace Dude), пад ёю калектыў выступаў яшчэ безь сьпевака Джонатана Дэвіса. Пазьней назва была зьмененая на «Creep». У 1993 г. да гурту далучыўся Джонатан Дэвіс, і назва была зьмененая на «Korn» (ад зьмененага ангельскага Corn — «зярня»). У кастрычніку 1994 г. на Epic/Immortal Records выйшаў іх дэбютны альбом — Korn.
Korn лічацца першапачынальнікамі хвалі ню-мэтал-музыкі другое паловы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў; яны спрыялі паўставаньню такіх музычных гуртоў, як Limp Bizkit і Deftones.
Спэцыфічная манэра сьпеву Дж. Дэвіса — завываньні, рык, стогны — і тэксты ягоных песень інсьпіраваныя тым, што ў дзіцячым веку ён быў зґвалтаваны. Музыка Korn — гэта сумесь мэталу і гіп-гопу, з сынтэтычна апрацаваным гукам разладжаных сяміструнных гітараў, барабанаў, глыбокага басу і ды-джэйскімі ўстаўкамі.
Гурт меў і мае вялікую папулярнасьць у сваіх колах, меў супольныя музычныя праекты зь некаторымі гіп-гоп-выканаўцамі як Ice Cube і Nas. На дзесяцігодзьдзе гурту выйшаў альбом лепшых песень Korn зь двума кавэрамі: гіта гурту Cameo, «Word Up» і трох частак знакамітых Pink Floyd'авых «Another Brick in the Wall».
Гурт працягвае разьвівацца і экспэрымэнтаваць з новымі гукамі і прыёмамі, у тым ліку з традыцыйна нетыповымі для музыкі Korn гітарных солаў. Гурт скончыў свой кантракт з Sony Records і плянуе выпушчаць свае будучыя альбомы самастойна, робячыся першым такім прэцэдэнтам сярод зорак альтэрнатыўнае музыкі.
22 лютага 2005 году гітарыст Браян Ўэлч пакінуў гурт па рэлігійных і маральных матывах. Музыка стаўся вельмі рэлігійным, прыняў хрост у водах ракі Ярдану. Гэта была першая зьмена складу гурту.
У 2006 годзе Джонатан Дэвіс высьветліў, што ў яго сур’ёзнае захворваньне крыві, прыйшлося нават адмяніць некалькі канцэртаў. Напачатку сьнежня адзін з заснавальнікаў гурту Дэйвід Сыльвэрыя заявіў пра свой сыход с гурту.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашні склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джонатан Дэвіс — вакал, дуда, барабаны
- Рэджынальд «Fieldy» Арвізу — бас-гітара
- Браян «Head» Ўэлч (1993—2005 ды ад 2013) — гітара, бэк-вакал
- Джэймс «Munky» Шафэр — гітара
- Ray Luzier (ад 2007) — барабаны
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Korn (1994)
- Life Is Peachy (1996)
- Follow the Leader (1998)
- Issues (1999)
- Untouchables (2002)
- Take a Look in the Mirror (2003)
- See You on the Other Side (2005)
- Untitled (2007)
- Korn III: Remember Who You Are (2010)
- The Path of Totality (2011)
- The Paradigm Shift (2013)
- The Serenity of Suffering (2016)
- The Nothing (2019)
- Requiem (2022)
Складанкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самотнікі і кліпы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З альбому KoЯn
- Blind
- Faget
- Clown
- Shoots and Ladders
З альбому Life Is Peachy
- A.D.I.D.A.S.
- Good God
- No Place To Hide
З альбому Follow The Leader
- Got The Life
- Freak on a Leash
З альбому Issues
- Falling Away From Me
- Make Me Bad
- Somebody Someone
З альбому Untouchables
- Here To Stay
- Thoughtless
- Alone I Break
З альбому Take A Look In The Mirror
- Did My Time
- Right Now
- Y’all Want a Single
- Everything I’ve Known
З альбому Greatest Hits, Volume 1
- Word Up
- Another Brick in the Wall
Удзел у саўндтрэках да фільмаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Я ведаю, што вы зрабілі мінулым летам — Proud
- Анёлаў — Sean Olsen
- End of Days — The Camel Song
- Spawn — Kick the P.A., разам з Dust Brothers
- Tomb Raider: The Cradle of Life — Did My Time
- The Queen of the Damned — музыка напісаная Джонатанам Дэвісам
- XXX: State of the Union — Fight The Power — Першапачаткова запісана Public Enemy. У запісу ўдзельнічаў рэпэр Xzibit, прадусарам выступіў рэпэр Lil Jon.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (анг.)