Перайсьці да зьместу

Korn (альбом)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Korn
Альбом Korn
Выдадзены 11 кастрычніка 1994
Запісаны 1994
Месца запісу Indigo Ranch Studios
Жанр ню-мэтал[1][2]
Працягласьць 65:14
Колькасьць кампазыцыяў 12
Мова ангельская
Выдавец Epic Records /Immortal Records
Храналёгія Korn
Neidermeyer’s Mind
(1993)
Korn
(1994)
Life Is Peachy
(1996)

Korn (стылізавана KoЯn) — дэбютны альбом аднайменнага музычнага гурту, выйшаў 11 кастрычніка 1994 году на Immortal /Epic Records.

Ёсьць меркаваньне, што менавіта гэты альбом стаўся пачаткам уздыму музыкі ню-мэтал. У той час, як Follow the Leader стаўся найбольш камэрцыйна пасьпяховым альбомам гурту, Korn аказаў найбольшы ўплыў на творчасьць іншых музыкаў, як Limp Bizkit і нават іменітых, як Sepultura і Machine Head.

Найбольш эмацыйная кампазыцыя альбому — песьня «Daddy», у якой Джонатан Дэвіс сьпявае ад імя зґвалтаванага ўласным бацькам хлопчыка. Песьня заканчваецца сапраўдным плачам сьпевака.

Назва
1. «Blind» 4:19
2. «Ball Tongue» 4:29
3. «Need To» 4:01
4. «Clown» 4:37
5. «Divine» 2:51
6. «Faget» 5:49
7. «Shoots & Ladders» 5:22
8. «Predictable» 4:32
9. «Fake» 4:51
10. «Lies» 3:22
11. «Helmet in the Bush» 4:02
12. «Daddy» (уключаючы схаваны трэк «Michael & Geri») 17:31
65:45

Месцы ў гіт-парадах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1995 Korn Heatseekers No. 1
  • 1996 Korn The Billboard 200 No. 72
  • Джонатан Дэвіс — дуда, сьпевы
  • Браян «Head» Ўэлч — ґітары, сьпевы
  • Джэймз «Munky» Шафэр — ґітары
  • Рэджынальд «Fieldy» Арвізу — бас
  • Дэйвід Сыльвэрыя — барабаны
  • Чак Джонсан — інжынэр, мікшаваньне
  • Джудыт Кіенэр — сьпевы
  • Рос Робінсан — прадусар, інжынэр, мікшаваньне
  • Эды Шрэер — мастэрынґ
  • Стывэн Стыклер — фатоґраф