Iniidae
Iniidae | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Парнакапытныя (Artiodactyla) |
Інфраатрад | Кітападобныя (Cetacea) |
Сямейства | Iniidae |
Бінамінальная намэнклятура | |
Iniidae Gray, 1846 | |
Арэал | |
Iniidae — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і ад 1 да 3 сучасных відаў, эндэмік Амазонкі (Балівія, Бразылія, Калюмбія, Эквадор, Пэру, Вэнэсуэла)[1].
Самкі гэтых кітападобных маюць даўжыню да 218 (у сярэднім 200) см і важаць да 154 (у сярэднім 100) кг; самцы да 255 (у сярэднім 232) см у даўжыню і важаць да 207 (у сярэднім 154) кг. Колер цела вар’іруецца ў залежнасьці ад узросту, прычым маладыя асобіны цёмна-шэрыя, а дарослыя - аднатоннага або запэцканага ружовага адценьня, хоць самцы апынуліся значна ружэйшымі, чым самкі. Некаторыя дарослыя на сваёй сьпіннай паверхні цямнейшыя за іншых, і ёсць меркаваньне, што афарбоўка можа залежаць ад тэмпэратуры, празрыстасьці вады і геаграфічнага становішча. Іх цела выглядаюць даволі тоўстымі, але яны вельмі гнуткія. Ні адзін з іх шыйных пазванкоў не зрошчаны, што дазваляе рухаць галавой ва ўсе бакі. Іх доўгія плечавыя косткі дазваляюць ластам рухацца кругавымі рухамі, што дае ім выключную манеўранасьць, аднак таксама абмяжоўвае агульную хуткасьць плаваньня. Іх вочы маленькія, але, здаецца, яны добра бачаць як зьверху, так і пад вадой[2].
Ініі сілкуюцца больш чым 43 відамі рыб[1].
Выкапныя Iniidae вядомыя ад міяцэну і былі знойдзены ў адкладах у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, і ў Афрыцы[3]. Продкі гэтых жывёл жылі ў Атлантычным акіяне. У эпоху міяцэну ўзровень мора пачаў спадаць, захапіўшы іх унутры кантынэнта[4].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Iniidae
- род Inia
- від Inia geoffrensis
- від Inia araguaiaensis (раней лічылася часткай I. geoffrensis)
- від Inia boliviensis (альбо I. geoffrensis boliviensis)
- вымерлыя роды: †Goniodelphis, †Hesperoinia, †Ischyrorhynchus, †Isthminia, †Kwanzacetus, †Saurocetes
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б da Silva V., Trujillo F., Martin A., Zerbini A. N., Crespo E., Aliaga-Rossel E. & Reeves R. (2006) Inia geoffrensis (анг.). The IUCN. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Bebej R. (2006) Inia geoffrensis (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Iniidae (анг.). Fossilworks. Праверана 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Hamilton H., Caballero S., Collins A. G. & Brownell Jr R. L. Evolution of river dolphins // Proceedings of the Royal Society of London. Series B: Biological Sciences. — 2001. — Т. 268. — № 1466. — С. 549–556. — DOI:10.1098/rspb.2000.1385 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |