In vino veritas

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
In vino veritas.JPG

In vino veritas, in aqua sanitas (па-лацінску: Ісьціна ў віне, здароўе ў вадзе) — лацінскі выраз, які таксама мае грэцкі варыянт (па-грэцку: Ἐν οἴνῳ ἀλήθεια …) з тым жа значэньнем. Аўтарам зьяўляецца Пліній Старэйшы[1], а фраза на грэцкай прыпісваецца Алкею.

Герадот сьцьвярджае, што калі пэрсы вырашылі нешта ў п’яным выглядзе, то рашэньне павінна быць перагледжанае на цьвярозую галаву[2]. Рымскі гісторык Тацыт апісаў, як германскія народы вялі нараду на сьвятах, дзе, як яны лічылі, п’янства перашкаджае таму, каб удзельнікі хітравалі паміж сабою[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пліній Старэйшы Naturalis historia. — Т. XIV. — P. 141.
  2. ^ Food Production to Nuts // Encyclopedia of Food and Culture / Solomon H. Katz (Editor in Chief). — Vol. 2. — Charles Scribner’s Sons, 2003. — С. 198.
  3. ^ Тацыт Germania, 22.