Перайсьці да зьместу

Інстытут інжынэраў электратэхнікі і электронікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «IEEE»)
Institute of Electrical and Electronics Engineers
Папярэднік Амэрыканскі інстытут электратэхнікаў
Інстытут радыёінжынэраў
Дата ўтварэньня 1 студзеня 1963
Тып Прафэсійная арганізацыя
Дзейнічае ў рэгіёнах Увесь сьвет
Сяброўства 395 000+[1]
Асноўныя асобы Пэдра Рэй, прэзыдэнт
Бюджэт 330 млн даляраў ЗША
Сайт www.ieee.org

Інстыту́т інжынэ́раў электратэ́хнікі і электро́нікі, IEEE (анг. Institute of Electrical and Electronics Engineers) — міжнародная некамэрцыйная прафэсійная арганізацыя, якая займаецца разьвіцьцём і стандартызацыяй электрычных тэхналёгіяў.

IEEE была зарэгістраваная ў штаце Нью-Ёрк, ЗША. Створаная ў 1963 годзе шляхам аб’яднаньня Інстытуту радыёінжынэраў (IRE, заснаваны ў 1912 годзе) і Амэрыканскага інстытуту электратэхнікаў (AIEE, заснаваны ў 1884 годзе).[1]

У той час, як AIEE спэцыялізаваўся на дротавых камунікацыях (тэлеграф і тэлефон), IRE працавала ў галіне радыётэхнікі, і была ў сваю чаргу створаная з двух меншых арганізацыяў: Таварыства бяздротавых і тэлеграфных інжынэраў і Інстытуту бяздротавых тэхналёгіяў. З разьвіцьцём электронікі ў 1930-х і наступных гадох было складана адрозьніць ніву дзейнасьці абедзьвюх арганізацыяў. Пасьля Другой сусьветнай вайны суперніцтва між імі толькі павялічылася, і ў 1961 годзе кіраўніцтва арганізацыяў вырашыла скансалідавацца. Фармальна аб’яднаньне арганізацыяў адбылося 1 студзеня 1963 году.

Сярод адметных прэзыдэнтаў IEEE і яе арганізацыяў-заснавальніц былі Элігу Томсан (AIEE, 18891890), Аляксандар Грэм Бэл (AIEE, 18911892), Чарльз Протэўс Штайнмэц (AIEE, 19011902), Лі дэ Форэст, (IRE, 1930), Ўільям Рэдынгтан Г’юлет (IRE, 1954), Эрнст Ўэбэр (IRE, 1959; IEEE, 1963) і Іван Гетынг (IEEE, 1978).

Канстытуцыя IEEE вызначае мэты арганізацыі як «навуковыя і адукацыйныя, накіраваныя на разьвіцьцё тэорыі і практыкі электратэхнікі, электронікі, тэлекамунікацыяў і кампутарнай інжынэрыі, а таксама інфарматыкі, сумежных галін інжынэрыі, навукі і мастацтва».[2] У дасягненьне гэтай мэты IEEE выпускае навуковя часопісы і арганізуе навуковыя канфэрэнцыі (130 часопісаў, сустрэчаў штогод, болей 900 актыўных стандартаў).[1] IEEE таксама зьяўляецца адным з галоўнейшых стандартызатараў у розных абласьцёх.

IEEE мае дваістую структуру, утрымліваючы як аддзяленьні па галіне спэцыялізацыі, гэтак і па геаграфічнай прыкмеце. IEEE складаецца з 38 арганізацыяў з адрознай спэцыялізацыяй, і болей 300 аддзяленьняў, якія ладзяць сустрэчы на рэгулярнай аснове.[3]

  1. ^ а б в History of IEEE  (анг.)
  2. ^ IEEE Constitution  (анг.)
  3. ^ IEEE at a Glance  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]