Перайсьці да зьместу

Guano Apes

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Guano Apes
Гады 19942005, 2009-зараз
Краіна
Месца ўтварэньня Нямеччына
Мова ангельская
Жанр альтэрнатыўны рок, ню-мэтал
Выдавец GUN/Supersonic Records
Зьвязаныя праекты Tamoto
IO
Удзельнікі Дэніс Пошвата
Генінг Румэнап
Сандра Насіч
Штэфан Удэ
www.guanoapes.org

Guano Apes — альтэрнатыўны гурт, заснаваны ў Гётынгене ў 1994 годзе.

Гурт Guano Apes быў заснаваны ў 1994 у Гётынгенe, Нямеччына, гітарыстам Генінгам Румэнапам, басыстам Штэфанам Удэ і бубначом Дэнісам Пошватам. Вакалістка Сандра Насіч далучылася да гурту пазьней у тым жа годзе. Першае прызнаньне каманада атрымала ў 1996 годзе пасьля перамогі ў спаборніцтве мясцовых гуртоў зь іх песьняй «Open Your Eyes». Песьня сталася першым і самым пасьпяховым самотнікам, пасьля якога ў 1997 годзе выйшаў дэбютны альбом Proud Like a God. «Open Your Eyes» таксама зьяўляецца ў фільме «Пяцьдзясят» (1999).

У 2000 Guano Apes выдалі другі паўнавартасны альбом Don't Give Me Names. Самотнікі «Big in Japan» (кавэр Alphaville) і «No Speech» атрымалі вялікую ратацыю і альбом стаўся залатым у Нямеччыне. Walking on a Thin Line выйшаў у 2003. Пасьля выхаду складанкі найлепшых песень Planet of the Apes і фінальнага туру ў лютым 2005 гурт спыніў сваю дзейнасьць.

Пасьля распаду гурта была выдадзеная складанка дэма-запісаў Lost (T)apes.

Дэніс Пошвата працягнуў працу ў сваім новым гурце, Tamoto, дзе ён грае на гітары (і бубнах на альбому) і сьпявае разам з Маркусам Гамбалам. Штэфан Удэ таксама ўдзельнічаў у запісе дэбютнага альбома гэтага гурта. Сандра Насіч выдала ў 2007 годзе свой сольны альбом The Signal.

У 2006 годзе Румэнап, Удэ і Пошвата стварылі новы гурт пад назвай IO разам з амэрыканскім сьпеваком Чарльзам Сімансам. У 2008 годзе гурт выдаў дэбютны альбом For the Masses.

У 2009 годзе гурт Guano Apes сабраўся зноў. 19 траўня 2015 года адбыўся выступ у Менску.

  • «Open Your Eyes» (1997)
  • «Rain» (1998)
  • «Lords of the Boards» (1998)
  • «Don’t You Turn Your Back on Me» (1999)
  • «Big in Japan» (2000)
  • «No Speech» (2000)
  • «Living in a Lie» (2000)
  • «Dödel Up» (2001)
  • «Kumba Yo!» (як Guano Babes разам з Майклам Мітмаерам) (2001)
  • «You Can’t Stop Me» (2003)
  • «Pretty in Scarlet» (2003)
  • «Quietly» (2003)
  • «Break the Line» (2004)
  • Guano T-Apes (VHS) (1998)
  • Don’t Give Me Names (VHS & DVD) (2000)
  • Live (DVD) (2003)
  • Guano Apes Single Collection (2003)
  • Planet Of The Apes / The Documentary (DVD) (2005)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]