Giant

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Giant Manufacturing Co. Ltd.
Тварны значык вытворцы
Ровар «Джаянт» з нахільнай рамай
Тып публічная
Лістынг на біржы TWSE: 9921
Дэвіз Ride Life. Ride Giant.
Заснаваная 1972
Заснавальнікі Кінг Лю
Краіна
Разьмяшчэньне Дачжыя, Тайчжунскі павет, Тайвань
Ключавыя фігуры Юн Чанг Лью
Галіна Вытворчасьць равароў
Прадукцыя равары
Абарачэньне 60,239 млрд тайв. дал. / 1,998 млрд $ (2018)[1][2]
Апэрацыйны прыбытак 3,903 млрд тайв. дал. / 129,45 млн $ (2018)[1]
Чысты прыбытак 2,864 млрд тайв. дал. / 94,97 млн $ (2018)[1]

Giant Manufacturing Co. Ltd. (па-беларуску: Джаянт — «Гігант») — тайваньскі вытворца равароў, адзін з найбуйнейшых у сьвеце[1][3][4][5][6]. Заснаваны ў 1972 року ў Тайчжуні. Мае вытворчыя пляцоўкі на Тайвані, у Кітаі ды Нідэрляндах.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Джаянт» заснаваны ў 1972 року ў раёне Дачжыя Тайчжунскага павету Тайваню (цяпер у складзе Тайчжуну). У 1977 была заключаная дамова з амэрыканскім вытворцам равароў Schwinn пра OEM-вытворчасьць пад ягонай гандлёвай маркай. З павелічэньнем аб’ёмаў продажаў равароў у ЗША і штрайку на чыкаскім заводзе «Швін» у 1980 року «Джаянт» стаўся ключавым пастаўцом, да сярэдзіны 1980-х выпускаючы больш за дзьве траціны равароў амэрыканскай маркі, што склала 75% ад усіх продажаў «Джаянту». У 1987 року «Швін» перайшоў на кантракт з кітайскім вытворцам у Шэньчжэні, тады «Джаянт» пачаў выпускаць равары пад уласнай маркай.

З 1984 року дзейнічала супольнае прадпрыемства «Джаянт Эўропа» супольна зь нідэрляндзкім вытворцам Koga-Miyata. У 1992 нідэрляндзкі ўласьнік цалкам прадаў сваю дзелю тайванскаму боку.

У 2008 року была створаная гандлёвая марка «Ліў/Джаянт» для продажу жаночых равароў; у 2014 брэнд перайменаваны ў «Ліў».

Паводле стану на 2018 равары «Джаянт» прадаваліся больш як у 50 краінах.

Тэхналёгіі й інавацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Равары «Джаянт» на гонцы Тур дэ Франс-2015

У 1995 року «Джаянт» распрацаваў першы дарожны ровар з нахільнай верхняй трубкай рамы, які стаў актыўна пераймацца іншымі вытворцамі. У 1998 року Міжнародны зьвяз раварыстаў дазволіў выкарыстаньне такога тыпу рамаў у прафэсійных камандах ганцоў.

У 2003 року «Джаянт» прадставіў раму з вугляроднага валакна. Мадыфікацыя 2006 року з высокаякаснага вугляроднага валакна і ўбудаванага падсядловага штыру выкарыстоўваецца такімі прафэсійнымі камандамі раварыстаў, як T-Mobile, Rabobank (2009—2013), Giant-Shimano (2014), Giant-Alpecin (2015—2016), Sunweb (2017—2018).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Giant Manufacturing Co., Ltd. (анг.). Nikkei Asian Review (30 ліпеня 2019). — Taiwan’s Giant Manufacturing is the world’s largest bicycle manufacturer.. Праверана 30 ліпеня 2019 г.
  2. ^ Giant Manufacturing posts second highest revenue figure in company history (анг.). Bicycle Retailer (25 сакавіка 2019). Праверана 30 ліпеня 2019 г.
  3. ^ Mihir P. 15 Extremely Popular Bicycle Brands In The World (анг.) Sports. ALLRefer. — Giant Manufacturing Co. Ltd. is a Taiwanese bicycle manufacturer that is the world’s largest bicycle manufacturer.. Праверана 30 ліпеня 2019 г.
  4. ^ Top 25 Bike Brands (анг.) Bike. The Active Times (14 верасьня 2016). Праверана 30 ліпеня 2019 г.
  5. ^ Migue A. (21 сьнежня 2018) Where do the main brands of bicycles manufacture? (анг.). brujulabike. Праверана 30 ліпеня 2019 г.
  6. ^ Ratcliffe, Alison (27 студзеня 2016) ‘Secret’ Giant is world’s biggest bicycle manufacturer and still growing (анг.). CIPS. — It is already the world’s biggest bike exporter, accounting for as much as 10% of the market, according to JPMorgan.. Праверана 30 ліпеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Giantсховішча мультымэдыйных матэрыялаў