Перайсьці да зьместу

Ghoti

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ghoti — крэатыўнае перайначваньне ангельскага слова fishрыба»), якое выкарыстоўваецца для ілюстрацыі неадпаведнасьцяў паміж ангельскім напісаньнем і вымаўленьнем.

Гэтае слова павінна вымаўляцца гэтак жа, як і fish (/fɪʃ/), з выкарыстаньнем гэтых гукаў:

Гэтая зьява заключаецца ў тым, што вымаўленьне трох частак сканструяванага слова не супадае з тым, як яны звычайна вымаўляюцца ў гэтых месцах. Для прыкладу: «gh» можа нагадваць «f» толькі пасьля «ou» альбо «au» у канцы некаторых марфэмаў («tough», «cough», «laugh»), а «ti» будзе нагадваць «sh» толькі пасьля галоснага гуку. Чаканае вымаўленьне ў ангельскай мове гучала б як goatee /ˈɡoʊti/ а не fish[1].

Абодва дыграфы ў напісаньні — «gh» і «ti» — зьяўляюцца прыкладамі зруху зычных, паступовай трансфармацыі зычнага ў пэўным размоўным кантэксьце пры захаваньні ягонай ідэнтычнасьці на пісьме. У прыватнасьці, «nation» адлюстроўвае зьмякчэньне «t» перад «io» ў позьняй лацінскай і раньняй францускай мовах[2], а «enough» — зьмякчэньне канчатковага «g» у заходнегерманскіх мовах[3]. У адрозьненьне ад іх, паўночнагерманскія мовы, такія як дацкая й швэдзкая, захоўваюць больш цьвёрдае вымаўленьне ў адпаведных словах (nok і nog).

У 1815 годзе ў кнізе Аляксандра Дж. Эліса A Plea for Phonotypy and Phonography, які выступаў за рэформу артаграфіі, было прыведзена некалькі прыкладаў абсурдных напісаньняў, аднак ghoti не было сярод прыкладаў, якія ўсе былі адносна доўгімі й, такім чынам, цяжкімі для запамінаньня[4].

Першае пацьверджанае выкарыстаньне ghoti зьмяшчаецца ў лісьце Чарлза Олье да Лі Ханта ад 11 сьнежня 1855 году. На трэцяй старонцы ліста Олье тлумачыць, што ягоны сын Ўільям, якому быў 31 год, «прыдумаў новы спосаб напісаньня слова fish». Затым Олье дэманструе абгрунтаваньне й падкрэсьлівае: «так што ghoti — гэта fish»[a][4][5]

Раньняе вядомае апублікаванае згадваньне — артыкул Сэмюэла Ральфа Таўншэнда Маера ў часопісе St. Jamesʼs Magazine у кастрычніку 1874 году, у якім цытуецца гэты ліст[5].

Яшчэ адно адносна раньняе зьяўленьне ghoti — у ґазэтным артыкуле 1937 году[4], а ў 1939 годзе гэты тэрмін згадваецца ў экспэрымэнтальным мастацкім творы Джэймза Джойса «Памінкі па Фінэгану»[6].

Ghoti часта згадваецца ў падтрымку рэформы ангельскае артаграфіі, і яго часта прыпісваюць Джорджу Бэрнарду Шоў[7], прыхільніку гэтай ідэі. Аднак у творах Шоў гэтае слова не сустракаецца[4], а жыцьцяпіс Шоў прыпісвае яго ананімнаму рэфарматару артаграфіі[8].

Існуюць падобныя па канструкцыі словы, якія дэманструюць ангельскія ідыясынкразіі, але ghoti — адно з найбольш вядомых[1].

Значныя выкарыстаньні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • У рамане «Памінкі па Фінэгану» (апублікаваным у 1939 годзе) Джэймз Джойс згадвае пра ghoti: «Gee each owe tea eye smells fish». («G-H-O-T-I spells „fish“».) (с. 299). На старонцы 51, «that fishabed ghoatstory» можа таксама намякаць на ghoti.
  • У артыстычнай мове клінган, ghotI’ [ɣoˈtʰɪʔ] зьяўляецца правільным словам для абазначэньня слова «рыба»[9].
  • У эпізодзе тэлесэрыяла Бэтмэн 1966 году, «An Egg Grows in Gotham», злыдзень Эггэд выкарыстоўвае «Ghoti Oeufs» у якасьці назвы свайго ікорнага бізнэсу, і Бэтмэн тлумачыць Робіну гэтую адсылку.
  • Ghoti Hook — хрысьціянскі панк-гурт 1990-х гадоў.
  • Ghoti выкарыстоўвалася для тэставаньня сынтэзатараў маўленьня[10]. Праграма сынтэзатара маўленьня на аснове аляфонаў Speech! для BBC Micro была наладжаная на вымаўленьне «ghoti» як «fish[11]. Вывучэньне коду паказала, што радок GHOTI выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі асаблівага выпадку.
  • У гульні Yu-Gi-Oh! ёсьць сэрыя картак з выявай рыбы, якая называецца «Ghoti»[12].
  • Другая кампазыцыя альбома Lupe Fiasco 2022 году Drill Music in Zion мае назву «Ghoti»[13].
  • Vocaloid-прадусар NILFRUITS выкарыстоўвае радок «ghoti, ghoti», суправаджаючы сьпеў тэкстам «fish, fish» у сваёй песьні «Hungry Nicole» 2018 году[14].
  1. ^ Арыгінальны ліст захоўваецца ў Брытанскай Бібліятэцы.
  1. ^ а б Benjamin Zimmer. (25 чэрвеня 2010) Ghoti (анг.). The New York TimesПраверана 29 лістапада 2024 г.
  2. ^  Solodow, Joseph B. Latin Alive: The Survival of Latin in English and the Romance Languages (анг.). — 2010.
  3. ^  Agate, Dendy. A Guide to the English Language: Its History, Development, and Use (анг.). — 1919.
  4. ^ а б в г Benjamin Zimmer. (23 красавіка 2008) «Ghoti» before Shaw (анг.). Language LogПраверана 29 лістапада 2024 г.
  5. ^ а б S. R. Townshend, Mayer. Leigh Hunt and Charles Ollier  (анг.) // St. James’s Magazine : часопіс. — кастрычнік 1874. — С. 406.
  6. ^  McHugh, Roland. Annotations to Finnegans Wake (анг.). — 24 лютага 2014. — ISBN 9781421419077
  7. ^  Holroyd, Michael. Bernard Shaw: Volume III: 1918—1950: The Lure of Fantasy (анг.). — 1994. — ISBN 0517130351
  8. ^ Jim, Scobbie. What is «ghoti»? (анг.) Архіўная копія ад 25 лютага 2005 г.
  9. ^ New Klingon Words (анг.). Klingon Language Institute. Праверана 29 лістапада 2024 г.
  10. ^ Kevelson, Morton.. Speech Synthesizers for the Commodore Computers / Part II (анг.) // Ahoy!, студзень 1986 г. Праверана 29 лістапада 2024 г.
  11. ^ Re: Spelling Bees (анг.) Архіўная копія ад 20 студзеня 2013 г.
  12. ^ @YuGiOh_TCG [] — «The Power of the Elements Premiere! Event is coming up July 30-31! You can be entered into a drawing to win exclusive prizes, like this Ultra Rare copy of Ghoti of the Deep Beyond (while supplies last)!» — 20 чэрвеня 2022. — (Тўіт праз Twitter).  (анг.)
  13. ^ Hoffman, Tim. (24 чэрвеня 2022) ALBUM REVIEW: Lupe Fiasco makes a salient statement with Drill Music In Zion (анг.). RIFF MagazineПраверана 29 лістапада 2024 г.
  14. ^ NILFRUITS (9 чэрвеня 2018) ∴flower 『 HUNGRY NICOLE 』【Official】 (яп.). YouTubeПраверана 29 лістапада 2024 г. (Субтытры на ангельскай мове)