Garadzkija
GARADzKIJA | |
Гады | 2003 — нашы дні |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | рок |
Выдавец | West Records |
Зьвязаныя праекты | Мроя N.R.M. Крыві Pete-Paff Народны альбом |
Удзельнікі | Піт Паўлаў Андрэй Сапоненка Андрэй Кавалькоў Аляксандар Гарон |
GARADzKIJA (Гарадзкія, таксама сустракаецца варыянт Garadzkija i GRDzK) — беларускі рок-гурт, заснавальнікам якога зьяўляецца Піт Паўлаў (гітарыст N.R.M.). Назва GARADzKIJA, па задуме Піта Паўлава павінна адлюстроўваць урбаністычны стыль музыкі, якую грае гурт. Пры гэтым «GARADzKIJA — гэта не супроцьпастаўленьне вясковым, гэта проста канстатацыя факта, што ёсьць гарадзкія каштоўнасьці».
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт дэбютаваў у 2003 годзе аднайменным альбомам — «Harackija», у назьве якога была спэцыяльна зробленая памылка, што на думку музыкаў павінна адлюстроўваць умоўнасьць сучаснага гарадзкога асяродзьдзя, вясковае паходжаньне большасьці сучасных гараджан.
Альбом складаецца з 13 кампазыцыяў і мультымэдыйнага трэку (фота, відэаматэрыялы). Прэзэнтацыя дыска адбылася 7 лістапада 2003 году ў клюбе «Рэактар», у дзень нараджэньня Піта Паўлава.
- «Ня рві сабе жыцьцё»
- «Каўбасіць ды плюшчыць»
- «Як манэкен»
- «Мяне нясе»
- «Як ты пахнеш вясной»
- «Сам на-сам»
- «Карамба»
- «А ў лесе, лесе»
- «Той, што прыйдзе пасьля»
- «Сіні апэльсын»
- «На край»
- «Нэлегал»[1]
- «На далоні»
Акрамя таго, гурт запісаў яшчэ некалькі песень:
- «Так ці не»
- «Усё, што мяне ў гэтым сьвеце трымае»
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Піт Паўлаў: гітара
- Андрэй Сапоненка: ударныя (адначасова і ў Pete Paff)
- Андрэй Кавалькоў: гітара
- Аляксандар Гарон: бас-гітара
Былыя ўдзельнікі:
- Дзяніс Савік: гітара (да 2008)
- Алезіс Дземідовіч: бубны (да 2008)
- Лёша Рудольф: бас (да 2008)
Trivia
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт зьняў некалькі кліпаў:
- «Як манэкен» (рэжысэр — Віталь Чыжоў[2]). Піт сядзіць на прыпынку і чагосьці чакае. Сядзіць цэлы дзень, пакуль мінаюць людзі, якія сьпяшаюцца па сваіх справах.
- «Каўбасіць ды плюшчыць» (рэжысэр — Юры Стаюнічаў[3])
- «Toj zhto pryjdzie pasla» («Той, што прыйдзе пасьля»)
- «A ja lahu prylahu»
Гурт удзельнічаў у праекце «Генералы айчыннага року» (Менск, 2004), на якім атрымаў гран-пры.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Д.П. «GARADZKIJA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 81–82. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Менавіта праз «э». Тут памылка, відаць, была зробленая несьвядома.
- ^ Музыкальная газета №21/2004
- ^ NRSM.ORG