FGM-148 Javelin
| FGM-148 Javelin | |
|---|---|
Пара амэрыканскіх військових здійснює пуск FGM-148 Javelin | |
| Тып | процітанкавы ракетны комплекс |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя выкарыстаньня | |
| Пэрыяд выкарыстаньня | з 1996 |
| Войны | Вайна ў Іраку[1][2] Вайна ў Аўганістане (2001—2014)[3][4] Апэрацыя «Няскораная свабода» (2001—2014) Апэрацыя «Свабода Іраку» / Апэрацыя «Новы сьвітанак» (20 сакавіка 2003 — 15 сьнежня 2011)[5] Грамадзянская вайна ў Сырыі[6] |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Texas Instruments, Martin Marietta (цяпер Raytheon, Lockheed Martin) |
| Дата стварэньня | чэрвень 1989 |
| Вытворца | Raytheon, Lockheed Martin |
| Кошт адзінкі | US$ 246 000 (бюджэт ЗША 2014)[7] (FGM-148F) |
| Вытворчасьць | з 1996 |
| Адзінак створана | болей за 40 000 (2014 рок)[8] |
| Мадыфікацыі | * FGM-148 Javelin (базавая)
|
| Характарыстыкі | |
| Вага | 22,3 кг (комплекс цалкам з ракетай) Асобна CLU: 6,4 кг[9] |
| Даўжыня | Ракета: 1,1 м Транспартна-пускавы кантэйнэр: 1,2 м |
| Дыямэтар | Ракеты: 127 мм Транспартна-пускавы кантэйнэр: 142 мм |
| Экіпаж | 2 |
| Найбольшая далёкасьць |
першыя мадэлі: 2500 м сучасныя мадыфікацыі: 4750 м[10] |
| Боегалоўка | тандэмная кумулятыўна (HEAT) Прабіцьцё 600—800 мм катанай гамагеннай брані[11] |
| Маса боегалоўкі | 8,4 кг[12] |
| Мэханізм дэтанацыі | кантактнага дзеяньня |
FGM-148 «Джавэлін» (па-ангельску: FGM-148 Javelin — «дроцік») — пераносны процітанкавы ракетны комплекс (ПТРК) вырабніцтва амэрыканскіх прадпрыемстваў Raytheon і Lockheed Martin. Першы сэрыйны ПТРК трэцяга пакаленьня, якому ўласьцівы прынцып «стрэліў і забыў» — ракета мае цеплавую галоўку саманавядзеньня, таму апэратар ракетнага комплексу ня мае патрэбы суправаджаць і карэктаваць палёт ракеты пасьля запуску, пакуль яна набліжаецца да цэлі. Аператар таксама можа выбраць адзін з двух рэжымаў атакі ракеты: атака зьверху, для пашкоджаньня бранятэхнікі ў менш абаронены дах, або атака па простай.
«Джавэлін» прызначаны для зьнішчэньня бранятэхнікі, умацаваньняў на зямлі, а таксама асобных лятальных апаратаў на нізкай вышыні і хуткасьці — верталётаў або бесьпілётнікаў.
Распрацоўка вялася з 1986 року, у 1996 року комплекс паступіў на ўзбраеньне арміі ЗША. Пасьпяхова выкарыстоўваўся ў Іраку. Пастаўляецца на экспарт у розныя краіны сьвету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Operation Iraqi Freedom: 3rd ID FGM-148 Javelin Combat Shoot YouTube. jaglavaksoldier (16 жніўня 2009). Праверана 4 траўня 2021 г.
- ↑ nice shot of a Javelin. YouTube (2009-04-27). Праверана 2017-05-30 г.
- ↑ Javelin Strike On Taliban Mortar Team. YouTube (2015-07-17). Праверана 2017-05-30 г.
- ↑ Javelin Missile Fired At Taliban In Afghanistan Firefight. YouTube (2011-12-18). Праверана 2017-05-30 г.
- ↑ Operation Iraqi Freedom: 3rd ID FGM-148 Javelin Combat Shoot. YouTube (2003-04-05). Праверана 2017-05-30 г.
- ↑ ISIS detonated by the Kurdish forces - FMG-148 Javelin. YouTube (2016-11-15). Праверана 2017-05-30 г.
- ↑ United States Department Of Defense Fiscal Year 2015 Budget Request Program Acquisition Cost By Weapon System (PDF). Office Of The Under Secretary Of Defense (Comptroller)/ Chief Financial Officer (March 2014).
- ↑ 40,000 Javelin Missiles Delivered and Counting — PRNewswire.com, 2 December 2014
- ↑ Javelin Portable Anti-Tank Missile. Army Technology. Праверана 25 сьнежня 2014 г.
- ↑ ARG Javelin Anti-Tank Guided Missile Military-Today.com Праверана 2017-05-30 г.
- ↑ Javelin: The American Military's Ultimate Tank Killer — Nationalinterest.org, 30 September 2016
- ↑ Javelin Antitank Missile на сайте globalsecurity
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Michael Puttré, Brendan P. Rivers International Electronic Countermeasures Handbook. — Norwood, Massachusetts: Horizon House Publications, Inc., 2004. — ISBN 1-58053-898-3
- Russ Bryant, Susan Bryant Weapons of the U.S. Army Rangers. — Osceola, Wisconsin: Zenith Press. — ISBN 0-7603-2112-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Javelin Anti-Armour Missile (анг.) // army-technology.com
- FGM-148 (анг.) // Designation Systems
- Про FGM-148 Javelin // fas.org
- Про запровадження ПТРК Javelin в Армії США (анг.) // fas.org
- Javelin Lockheed Martin Anti-tank infrared guided missile (анг.) // Army Recognition
- Javelin (анг.) // Global Security
- Противотанковый ракетный комплекс FGM-148 Javelin (рас.) // Ракетная техника