Перайсьці да зьместу

F+

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
F+
Тып публічная кампанія
Заснаваная 2002
Краіна
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры Эндру Коліндж (старшыня рады дырэктароў)
Сурэш Радхакрышнан (прэзыдэнт)
Галіна вытворчасьць тэлекамунікацыйнага абсталяваньня
Прадукцыя ноўтбукі, мабільныя тэлефоны, смартфоны

F+ — расейскі вытворца лічбавых прылад. Выпускае мабільныя тэлефоны, смартфоны ды ноўтбукі. Вырабляе пераважна тэлефоны стандарту GSM.

У 2002 годзе ў Вялікабрытаніі была зарэгістраваная кампанія Meridian Group[2]. Кампанія мела офісы ў Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыне, Расеі, Украіне ды Нігерыі. У чэрвені 2003 зьявіліся першыя 3 мадэлі мабільныз тэлефонаў: S288, S588 ды S688[3]. Напачатку 2007 году ў тэлефоны сталі ўключацца інтэрнэт-браўзэры Opera і зьявіліся першыя мадэлі тэлефонаў на 2 SIM-карты[4]. Ад моманту заснаваньня да 2008 году кампанія ня мела ўласнай вытворчай магутнасьці ды замаўляла вытворчасьць сваіх тэлефонаў на партнэрскіх заводах. Першапачаткова гэта былі заводы кампаніяў Bird і VK. У 2008 Meridian Group набыла WIZ4COM Technologies для распрацоўкі дызайну для ўласных прыладаў[5]. У 2009 годзе выйшла мадэль тэлефона MC170, прызначаная для праслухоўваньня музыкі[6]. У 2009—2010 гадох выпушчаныя мадэлі сэрыі E — Fly E135[7] ды Fly E130[8], У 2011 годзе кампанія пачала выпускаць інтэрнэт-пляншэты[9]. У 2012 годзе выйшаў тэлефон Turbo (IQ285) як канкурэнт прадуктам кампаніі Samsung (Galaxy S ды інш)[10]. Галоўнымі рынкамі збыту для кампаніі былі Расея, Украіна ды Індыя. У 2012 годзе з 42 млн тэлефонаў ды смартфонаў, прададзеных у Расеі, 7,2% былі тэлефоны Fly, што паставіла брэнд на трэцяе месца пасьля Nokia ды Samsung[11]. У першым квартале 2014 году брэнд заняў другое месца ў Расеі (20,6% рынку) пасьля Samsung[12]. Адзін з апошніх смартфонаў пад брэндам Fly Life Geo быў выпушчаны ў 3 квартале 2019 году[13]. У жніўні 2019 году Fly быў перайменаваны ў F+.